На Стаўбцоўшчыне
19.08.2018
—
Разное
|
АДГРУЗКІ ДЛЯ «НАФТАНА» Філіял ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы выйшаў на прамыя пастаўкі камплектуючых для ўласнай прадукцыі – кампрэсарных станцый. – Закуп кампрэсарных блокаў непасрэдна ў нямецкага вытворцы дазволіць зрабіць таннейшымі станцыі і забяспечыць іх канкурэнтаздольнасць на рынку, – падкрэслівае начальнік камерцыйнага аддзела філіяла Віктар Круглік. У планах філіяла – сабраць у 2018 годзе 90 кампрэсарных станцый. Адгрузкі іх ажыццяўляюцца праз дылерскую сетку пераважна ў краіны бліжняга замежжа. Згодна са статыстыкай, штомесяц 6-12 станцый трапляюць і на айчынны рынак. Самая хадавая мадэль – ММЗ-ПВ6/0,7 Р2. Асноўнымі спажыўцамі выступаюць такія прадпрыемствы, як «Нафтан», «Віцебскаўтадар» і іншыя.
ДАПАМОГА НА АЗДАРАЎЛЕННЕ Прафсаюзныя камітэты сельгаспрадпрыемстваў раёна штогод аказваюць матэрыяльную дапамогу бацькам, работнікам гаспадарак, дзеці якіх выязджаюць падчас летніх канікулаў у адзараўленчыя лагеры. Сёлета на гэтыя мэты было выдаткавана 1990 рублёў. Мінскі абкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу выдзеліў 600 рублёў шматдзетным, малазабяспечаным і няпоўным сем’ям. З сельскай мясцовасці ў лагерах з кругласутачным прабываннем сёлета прайшлі аздараўленне 115 хлопчыкаў і дзяўчынак.
У КАГО ЎМЕЛЫЯ РУКІ На ўліку ў падатковай інспекцыі ў нашым раёне 130 рамеснікаў без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Такая норма ўстаноўлена для тых умельцаў, хто вырабляе тавары, выконвае работы ручной працай і інструментам. Сярод іх умельцы працаваць з дрэвам, майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці, кавалі і іншыя прадстаўнікі ручнога рамяства. Дзякуючы ім можна купіць тое, што нельга набыць у магазіне. Напрыклад, вупраж для каня, чаранкі для інструментаў. Купляюць гаспадары гэтыя рэчы і ўспамінаюць добрым словам майстра. Пр Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
АДГРУЗКІ ДЛЯ «НАФТАНА» Філіял ААТ «ККХ «Мінскі маторны завод» у г. Стоўбцы выйшаў на прамыя пастаўкі камплектуючых для ўласнай прадукцыі – кампрэсарных станцый....
|
|