У Асіповіцкім райвыканкаме. 21.by

У Асіповіцкім райвыканкаме

21.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Занятасць насельніцтва, будаўніцтва індывідуальнага жылля і іншыя пытанні — усяго больш за 30 — былі разгледжаны на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое адбылося 17 жніўня пад началам старшыні Паўла Налівайкі з актыўным удзелам першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Андрэя Лабовіча і старшыні камітэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Святланы Тарасенка.

Сітуацыя на рынку працы ў студзені-ліпені, як адзначыла начальнік упраўлення па працы, занятасцi i сацабароне райвыканкама Тамара Бурак, захоўваецца ў межах прагназуемай. Зводны мэтавы паказчык Дзяржпраграмы аб сацыяльнай абароне і садзейнічанні занятасці насельніцтва на 2016-2020 гг. — узровень зарэгістраванага беспрацоўя — на 1 жніўня склаў 0,3% да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва (прагноз — не больш за 1%).

Зараз у нас на ўліку 65 беспрацоўных пры наяўнасці 631 — 202,2% да пачатку года — заяўленай наймальнікамі вакансіі. Каэфіцыент напружанасці на рынку працы — 0,1. Павялічваецца колькасць насельніцтва, занятага ў эканоміцы: у студзені-чэрвені 21391 чалавек — 100,1% да аналагічнага перыяду 2017 г.

Скарачаецца разрыў паміж прынятымі і звольненымі. У студзені-чэрвені прынята 1947 чалавек, а звольнена 1998 — суадносіны 97,4% (па вобласці — 91,8%). Сярод прадпрыемстваў раённай камунальнай уласнасці нізкі працэнт папаўнення рабочай сілы ва УКП ЖКГ (56,9%) і ДУКВП «Водаканал» (46,2%).

У студзені-ліпені ўпраўленнем аказана садзейнічанне ў працаўладкаванні 708 грамадзянам, у тым ліку 444 беспрацоўным, з якіх 76 маюць асаблівую патрэбу ў сацабароне і не могуць на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы. Мэтавы паказчык — узровень працаўладкавання беспрацоўных — 69,7% пры прагнозным на студзень-верасень 52%.

Выконваюцца 4 з 5 прагнозных паказчыкаў у галіне садзейнічання занятасці, устаноўленых рашэннем Магілёўскага аблвыканкама ад 17.05.2018 г. № 19-7. Удзельная вага працаўладкаваных грамадзян, якія звярнуліся ва ўпраўленне, 74,1% пры прагнозе на студзень-верасень 58%. На навучанне «пад заказ» наймальніка накіравана 5 беспрацоўных — 71,4% ад агульнай колькасці накіраваных пры прагнозным паказчыку 50%.

Аднак у I паўгоддзі не забяспечана выкананне колькасці працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых вытворчасцей і прадпрыемстваў: па аператыўнай інфармацыі працаўладкавана 48 чалавек пры прагнозе 81. Таксама не выкананы адзін з 4 мэтавых паказчыкаў, прадугледжаных Мерапрыемствамі (удзельная вага накіраваных на прафнавучанне 1,1% пры гадавым прагнозе 4%) і паўгадавое заданне па прадастаўленні субсідый для арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці (пры паўгадавым заданні 6 выдадзена 4). Нізкімі тэмпамі ідзе і      асваенне грашовых сродкаў, прадугледжаных на арганізацыю аплачваемых грамадскіх работ, што фінансуюцца за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацабароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.

Пра ход рэалізацыі плана індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва на тэрыторыі раёна пра-інфармаваў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Iван Малаковіч.

У адпаведнасці з распрацаваным і зацверджаным у 2012 г. генпланам г. Асіповічы прадугледжаны тэрыторыі для сядзібнай забудовы, таксама вызначаны яны ў рабочых пасёлках Татарка і Ялізава, пазначаны пры распрацоўцы планаў-схем аграгарадкоў раёна ў 2005 го-дзе.

На ўчастках індывідуальнай жылой забудовы павінна быць мінімальная інфраструктура. Будаўніцтва непасрэдна дома вядуць забудоўшчыкі, сеткі і квартальныя збудаванні выконваюцца з удзелам бюджэту (электраэнергія, вада, пад’язная дарога). Адставанне ў будаўніцтве неабходнай інжынерна-транспартнай інфраструктуры (электра- і водазабеспячэнне, пад’язныя) запавольвае тэмпы будаўніцтва жылля прыватных забудоўшчыкаў. Чатыры адносна новыя раёны сядзібнага жыллёвага будаўніцтва ў Асіповічах знаходзяцца ў стадыі поўнага асваення зямельных участкаў. На жаль, праект раёна па вуліцах Сумчанкі, Будаўнікоў, Яснай падзелены трыма паветранымі высакавольтнымі лініямі электраперадач і не можа быць да канца рэалізаваны. Пры вынасе ліній ці рэканструкцыі шляхам пракладкі кабельнай вызвалілася б каля 25 участкаў. З мэтай развіцця індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва ў горадзе ў камітэт па архітэктуры і будаўніцтве аблвыканкама накіравана хадайніцтва наконт уключэння ў праграму на наступны год карэкціроўкі праекта дэталёвай планіроўкі паўночнага раёна.

У стадыі будаўніцтва ў нас знаходзяцца каля 200 жылых дамоў рознай ступені гатоўнасці, прычым асобныя ўзводзяцца з перавышэннем тэрмінаў, устаноўленых Указам Прэзідэнта краіны ад 07.02. 2006 г. № 87 «Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач».

На 2018 год заданне па ўводзе індывідуальнага жылля 6000 квадратных метраў — за студзень-ліпень уведзена ў эксплуатацыю 2158 «квадратаў» (36% ад гадавога плана — 12 дамоў).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Занятасць насельніцтва, будаўніцтва індывідуальнага жылля і іншыя пытанні — усяго больш за 30 — былі разгледжаны на чарговым пасяджэнні райвыканкама, якое...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика