ААТ «Церабяжоу-Агра». Спакой ім толькі сніцца. 21.by

ААТ «Церабяжоу-Агра». Спакой ім толькі сніцца

24.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

bty

Убрана – 715 га

Намалочана – 2011 тон

Ураджайнасць – 28,1 ц/га

Дырэктар ААТ “Церабяжоў-Агра” Мікалай Канстанцінавіч Дзямко лічыць галоўным плюсам свайго прадпрыемства зладжаны калектыў. Аднак і сярод лепшых заўжды можна вылучыць лепшых.

Прыклад для іншых  – экіпаж Мікалая Міхайлавіча Валько і Міхаіла Паўлавіча Карповіча, якія стабільна працуюць у такім складзе на жніве ўжо больш за пяць гадоў.

Мікалай Міхайлавіч у прафесіі 28 гадоў і з’яўляецца асноўным механізатарам, які працуе на падрыхтоўцы глебы і штогод праводзіць сяўбу асноўнай кармавой культуры – кукурузы. Мікалай Валько жанаты, выхоўвае з жонкай дваіх дзяцей, ёсць унучка.

Міхаіл Паўлавіч Карповіч мае стаж работы  34 гады. Разам з жонкай выгадавалі траіх дзяцей, а цяпер радуюцца зносінам з такой самай колькасцю ўнукаў.

Абодва механізатары трымаюць гаспадарку, таму працуюць не толькі на рабоце, а і дома. Як кажуць, спакой ім толькі сніцца.

Механізатары спраўна адпрацавалі на ўборцы збожжавых і зернебабовых. Але адпачынку не прагназуецца: адразу пасля ўборкі шчыруюць на падрыхтоўцы глебы пад азімыя культуры. А іх памочнік камбайн “Бізон-59”, які ў страі цэлых 17 гадоў, пастаўлены на трывалае захоўванне да наступнай уборачнай кампаніі.

Дзякуючы механізатарам, якія дбайна сочаць за тэхнічным станам камбайна, ён гатовы да новых здзяйсненняў, як і вопытныя працаўнікі, што змагаліся на ім за ўраджай…

Тэкст і фота Ліліі ГУШЧА

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Убрана – 715 га Намалочана – 2011 тон Ураджайнасць – 28,1 ц/га Дырэктар ААТ “Церабяжоў-Агра” Мікалай Канстанцінавіч Дзямко лічыць галоўным
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика