ААТ «Лядзецкi». Юбілейны сезон, ці Складанасці ўборкі-2018. 21.by

ААТ «Лядзецкi». Юбілейны сезон, ці Складанасці ўборкі-2018

24.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

IMG_2538
Убрана – 1084
га

Намалочана – 3094 тоны

Ураджайнасць – 28,5 ц/га

 

Дзяжурства на полі, каб выхапіць у надвор’я вырашчаны ўраджай. Уборка адназначна была складанейшай, чым у мінулым годзе. Ды, нягледзячы на гэта, сёлета ўраджайнасць у ААТ “Лядзецкі” склала 28,5 цэнтнера з гектара, а гэта толькі на 0,7 цэнтнера менш, чым летась.

– Тэхналогіі сяўбы, апрацовак выконвалі, — расказвае дырэктар Уладзімір Аляксандравіч Вярэніч. — Рабілі ўсё ў межах фінансавых магчымасцяў гаспадаркі.  На ўборцы ў нас працавалі шэсць экіпажаў камбайнераў – тры на КЗС-1218 і тры на КЗС-10. Адвозілі збожжа ад камбайнаў чатыры МАЗы. Нагрузка на вадзіцеляў была значнай.

Аляксандр Максімавіч Майсюк, Міхаіл Міхайлавіч Алейнік, Андрэй Іванавіч Ляшук і Леанід Аляксандравіч Рудзько перавезлі не толькі збожжа ад камбайнаў, а і з сушылкі па складах. Таму працавалі да позняга вечара, калі не да ночы. А вось на збожжатаках людзі былі заняты пазменна – і днём, і ноччу. Бо патрэбна было своечасова прасушыць кожнае зярнятка. А збожжа іншым часам паступала на збожжаток з высокім працэнтам вільгаці. Інакш у такое надвор’е проста немагчыма было зрабіць.

Адзін з лепшых экіпажаў камбайнераў гаспадаркі – Васіля Данілавіча Вярбы і Міхаіла Мікалаевіча Вярбы. Яны намалацілі рапсу 184,2 тоны з 71,4 гектара, свірэпіцы – 22,9 тоны з 20 гектараў, збожжавых – 645,4 тоны з 227,7 гектара. І яшчэ справа за ўборкай кукурузы.

Васіль Данілавіч Вярба ў гаспадарцы вось ужо 20 гадоў. З іх сёлета дзясяты — юбілейны год, як у час жніва працуе на камбайне. Першы год ён узяў сабе ў памочнікі пляменніка Міхаіла, які таксама не навічок на ўборцы. Міхаіл Вярба ўжо чацвёрты год выконвае абавязкі памочніка камбайнера. Разам стварылі добры і старанны экіпаж, які выйшаў пераможцам сярод экіпажаў гаспадаркі. Нягледзячы на тое, што камбайну ўжо 10 гадоў, за час уборкі практычна не было паломак тэхнікі ў гэтага экіпажа. Толькі дробныя замены, якія зусім не выбівалі з рытму.

У час майго візіту на мехдвор ААТ “Лядзецкі” дзядзька і пляменнік рыхтавалі ўжо іншую тэхніку. Васіль Данілавіч зараз на пагрузчыку забяспечвае статак кармамі, вядзе ўборку фермы. Але экіпаж у самы бліжэйшы час выходзіць на ўборку кукурузы.

Спытала ў камбайнераў, ці была цяжкай сёлета ўборка? На што атрымала адказ:

– Штогод уборка – гэта цяжкая справа. І асноўная прычына, што надвор’е ўносіць свае карэктывы. То падмочыць дождж, то град прыб’е, то вецер пакладзе. З-за дажджоў уборка зацягнулася і сёлета. Пры добрым надвор’і маглі б закончыць на чвэрць часу раней.

Камбайнеры ледзь вылучылі некалькі хвілін на размову. Моцна спяшаліся, каб пачаць новыя справы. Нягледзячы на тое, што ўборка закончана, работы ў механізатараў не становіцца менш.

Таццяна СЕГЕН

Фота аўтара

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
  Убрана – 1084 га Намалочана – 3094 тоны Ураджайнасць – 28,5 ц/га   Дзяжурства на полі, каб выхапіць у
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика