КСУП «Дубайскi». Зачын  на заўтра. 21.by

КСУП «Дубайскi». Зачын  на заўтра

24.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

DSCF5008
DSCF4998
Убрана – 686 га

Намалочана – 1623 тоны

Ураджайнасць – 23,7 ц/га

У КСУП “Дубайскі” – свае дасягненні, праблемы, пытанні і спосабы іх вырашэння.

Не самыя вялікія плошчы, не самыя лепшыя землі ў раёне не дазваляюць атрымліваць перамогі ў раённым спаборніцтве, але тут працуюць нашы людзі, якія стараюцца выконваць свае абавязкі якасна і тэрмінова.

Аб справах і выніках жніва пагутарыў з дырэктарам гаспадаркі Сяргеем Мікалаевічам Пашкевічам:

–  Гэтая ўборачная кампанія прайшла без прыгод, – гаворыць Сяргей Пашкевіч. – Своечасова ўбіраем з палёў і салому, каб хутчэй вызваліць зямлю, пераараць і пасеяць азімыя. Тым самым зрабіць зачын на наступны сезон. Перадавікі нашай гаспадаркі – гэта камбайнеры Марк Еўдакімавіч Сідараў і Уладзімір Віктаравіч Вярэніч. Першы на камбайне КЗС-1218 намалаціў 690 тон збожжа, а другі на камбайне КЗС-10 – 730 тон збожжа. Хлопцы ўвогуле здатныя ператварыць гурбу металалому ў працаздольную тэхніку. У полі яны амаль увесь год, за выключэннем зімы. Вось толькі скончылася ўборка збожжавых, а яны аб’ядналіся ў адзін экіпаж і прыняліся за кукурузу.

Трэба адзначыць і трактарыста Рыгора Аркадзьевіча Слабко, які на трактары МТЗ-82 з прэс-падборшчыкам спрасаваў салому і сена на плошчы больш за 500 га. У гэтым яму дапамог новы трактар, які быў набыты вясной.

Тэкст і фота Аляксандра НІКІФАРЭНКІ

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Убрана – 686 га Намалочана – 1623 тоны Ураджайнасць – 23,7 ц/га У КСУП “Дубайскі” – свае дасягненні, праблемы, пытанні
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика