Інфармацыйна-прапагандыская група наведала “Ніву-ЗАС”
24.08.2018
—
Разное
|
Інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч, сустрэлася з працоўным калектывам “Нівы-ЗАС”.
Тэма размовы тычылася п’янства, ад якога нямала бед у грамадстве. Перад работнікамі названага вышэй прадпрыемства выступілі прадстаўнікі медыцыны, міліцыі, пажарнай службы. Медыкам прыходзіцца лячыць выпівохаў, міліцыянерам праводзіць з імі прафілактычную работу, каб не ўчынялі злачынстваў, супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях таксама вымушаны мець справу з аматарамі выпіць, па віне якіх нярэдка ўзнікаюць пажары. Работнікі “Нівы-ЗАС” звярнуліся да прадстаўнікоў інфармацыйна-прапагандысцкай групы з пытаннямі, на якія атрымалі кампетэнтныя адказы. Некаторыя звароты людзей, якія патрабуюць разгляду і прыняцця рашэнняў, будуць перададзены ў адпаведныя службы райвыканкама.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Інфармацыйна-прапагандысцкая група, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч, сустрэлася з працоўным калектывам “Нівы-ЗАС”. |
|