Пад Слуцкам мужчына абстраляў аўтамабіль на трасе
27.08.2018 14:54
—
Разное
|
Фота: uvd-mo.gov.by Надзвычайнае здарэнне адбылося 20 жніўня ў Слуцкім раёне. Жыхар Любанскага раёну паведаміў у міліцыю, што ў яго аўтамабілі "Аўдзі" падчас руху па трасе ў аграгарадку Вясея пашкодзілі дзверы кіроўцы. Мужчына пачуў дзіўны гук, спыніўся, агледзеў свой аўтамабіль і пабачыў, што яго абстралялі. Следча-аператыўная група выявіла, што дзверы сапраўды былі пашкоджаныя стрэлам. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за хуліганства. Раскрыць гэтае злачынства ўдалося ў мінулую суботу, 25 жніўня, адзначае 25 жніўня міліцыянты атрымалі звесткі, што да гэтага злачынства можа мець дачыненне адзін з жыхароў вёскі Вясея. пры праверцы гэтая інфармацыя пацвердзілася. Міліцыянты разам з байцамі САХР (спецатрада хуткага рэагавання) 28-гадовага непрацуючага вяскоўца. Хлопец прызнаўся, што выпадкова стрэліў з незарэгістраванай паляўнічай стрэльбы. Пасля гэтага ён разабраў зброю і ўтапіў у арашальным канале. Вясковец паказаў месца, дзе ўтапіў зброю. І аператыўнікі МУС дасталі з вады ўсе складовыя часткі аднастворльнай паляўнічай стрэльбы. Цяпер праваахоўнікі правяраюць праўдападобнасць тлумачэнняў фігуранта. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: uvd-mo.gov.by Надзвычайнае здарэнне адбылося 20 жніўня ў Слуцкім раёне. Жыхар Любанскага раёну паведаміў у міліцыю, што ў яго аўтамабілі "Аўдзі" падчас руху па...
|
|