Сустрэча з жыхарамі вёсак Нястанішкі і Расла. 21.by

Сустрэча з жыхарамі вёсак Нястанішкі і Расла

28.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

27 жніўня старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч разам са старшынёй Жодзішкаўскага сельвыканкама Святланай Кучаравай і прадстаўнікамі сацыяльнай службы, бытавога абслугоўвання насельніцтва, райаддзела па надзвычайных сітуацыях сустрэліся з жыхарамі Нястанішак.

нястанішкі 028.jpg

Вяскоўцы, пераважная большасць якіх пенсіянеры, задаволены сацыяльным і медыцынскім абслугоўваннем, работай “бытоўкі”, аўтамагазіна. А вось мабільная сувязь жадае быць лепшай: з вышкі дрэнна даходзіць сігнал. Непакоіць іх і тое, што калі па нейкай прычыне адключыцца электрычнасць, то ў выпадку неабходнасці нельга будзе выклікаць экстраную службу, паколькі стацыянарныя тэлефоны, напрыклад, з вызначальнікам нумара, падключаны не толькі да сеткі сувязі, але і электрасеткі.

Сустрэча з жыхарамі вёскі Расла адбылася падчас прыезду ў гэты населены пункт аўтамагазіна. Людзі сабраліся, каб купіць харчовыя прадукты. Адна пакупніца паскардзілася на тое, што тавары мясцовага філіяла аблспажыўтаварыства каштуюць даражэй за такія ж, якія прывозяць у вёску аўталаўкі іншых гандлёвых прадпрыемстваў.

нястанішкі 061.jpg

нястанішкі 057.jpg

Па ўзнятых вяскоўцамі пытаннях старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч паабяцаў пагутарыць з кіраўнікамі адпаведных службаў.


нястанішкі 067.jpg

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
27 жніўня старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Рамановіч разам са старшынёй Жодзішкаўскага сельвыканкама Святланай Кучаравай і прадстаўнікамі сацыяльнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика