Урад вызначыўся з задачай на 2019 год па ўзроўні зарплат бюджэтнікаў і памеры пенсій. 21.by

Урад вызначыўся з задачай на 2019 год па ўзроўні зарплат бюджэтнікаў і памеры пенсій

31.08.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аб гэтым паведаміў Прэм’ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмеркавалі праекты прагнозу сацыяльна-экана-мічнага развіцця, асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі і бюджэту на 2019 год.

Кіраўнік урада даручыў акцэнтаваць увагу на асноўных напрамках расходаў бюджэту з улікам патрабаванняў Кіраўніка дзяржавы. Маецца на ўвазе 10-працэнтнае скарачэнне расходаў на дзяржпадтрымку рэальнага сектара з прапарцыянальным павелічэннем фінансавання сацыяльнай сферы. «Урад на 2019 год устанавіў для сябе мэтавую задачу дабіцца ўзроўню зарплаты ў бюджэтнай сферы не менш як 80 працэнтаў да сярэдняй заработнай платы па краіне. Памер пенсіі па ўзросце павінен быць не ніжэйшы за 40 працэнтаў сярэдняй заработнай платы», — адзначыў Сяргей Румас. У Міністэрства фінансаў ёсць даручэнне прааналізаваць, што адбываецца ў бюджэтнай сферы. «Не выключаю, што разам будзем займацца аптымізацыяй колькасці», — дадаў Прэм’ер-міністр.

«Крытэрыем ацэнкі эфектыўнасці старшынь гар- і райвыканкамаў з’яўляецца стварэнне новых рабочых месцаў», — пад-крэсліў Прэм’ер-міністр. Ён папрасіў губернатараў арганізаваць работу з кіраўніцтвам выканкамаў на гэтым узроўні, як таго і патрабуюць пэўныя дакументы.

Акрамя таго, кіраўнік Савета Міністраў звярнуў увагу, што прынцыповае патрабаванне па збалансаванасці рэспубліканскага бюджэту захоўваецца. Расходы не павінны перавышаць даходаў.

blr.belta.by.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведаміў Прэм’ер-міністр Сяргей Румас на пасяджэнні Савета Міністраў, дзе абмеркавалі праекты прагнозу сацыяльна-экана-мічнага развіцця, асноўных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика