З пастырскай місіяй у Расію
31.08.2018
—
Разное
|
Два святары-палатыніны Ян Высоцкі і Сяргей Більдзіс з воранаўскай парафіі распачалі сваё душпастырскае служэнне ў Чалябінску і Навасібірску. Яны першыя палатыны, якія накіраваны на пастаянную працу ў азіяцкую частку Расіі. У санктуарыі Божай Міласэрнасці ў Воранаве адбылася святая імша, падчас якой ксяндзы і сёстры, а таксама парафіяне выказалі словы падзякі ксяндзам Яну і Сяргею і пажадалі поспехаў у новай працы, каб Евангелле, якое яны будуць прапаведваць на расійскай зямлі, прынясло шчодры плён. У гэты дзень місіянеры атрымалі рэліквіі св. Вінцэнта Палотыя, заснавальніка ордэна, і бл. Альжбеты Санны, місіянерскія крыжы і бласлаўленне. Наталля ІВУЦЬ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Два святары-палатыніны Ян Высоцкі і Сяргей Більдзіс з воранаўскай парафіі распачалі сваё душпастырскае служэнне ў Чалябінску і Навасібірску. Яны першыя...
|
|