«Гэтае свята паднімае на новы ўзровень беларускасць». Самыя цікавыя падзеі і адкрыцці на Дні беларускага пісьменства ў Іванава
02.09.2018 22:02
—
Разное
|
Новости Беларуси. Этот праздник в нашей стране вот уже четверть века знаменует первое воскресенье сентября – День белорусской письменности, сообщили в программе «Неделя» на СТВ. В 2018 году его принимает Иваново. Свыше 80 мероприятий на более чем двух десятках площадок, в том числе финал Национальной литературной премии, конкурса юных чтецов «Живая классика». Лейтмотив – «Моя малая родина».
Основные празднования уже позади. Подробнее о том, как это было, расскажет наш корреспондент Яна Шипко.
Яна Шипко, корреспондент: Вось-вось пачнецца гала-канцэрт – закрыццё, а пакуль жыхары і госці Іванава атрымліваюць асалоду ад грандыёзнай дзеі – ўпершыню горад сустракае такі масштабны нацыянальны фэст. Да гэтага ён папрыгажэў і з усёй шчырасцю вітае шматліких гасцей. І зараз я прапаную разам пагартаць старонкі самых яркіх падзей свята кнігі. Тут нават назвы страў гучаць з асабістым смакам мясцовай гаворкі. Сваю моўную спадчыну тут захоўваюць не менш беражліва, чым матуліны рэцэпты.
Іванаўскі раён вельмі цікавы. У кожнай весцы па-іншаму размаўляюць. Іванава – самае сэрца Палесся. На зямлі, якая натхняла класікаў беларускіх, карані нават фамільнага дрэва Дастаеўскага.
Георгій Тамашэвіч, журналіст, паэт: Для сённяшніх носьбітаў роднай мовы – свята ў квадраце. Дарэчы, і матэматыка тут таксама па-беларуску. Цалкам беларускамоўная школа – адзіная ў вобласці.
Ангеліна Даніловіч, вучаніца сярэдняй школы горада Іванава: За падарункамі да Дня ведаў гэта сям'я накіравалася ў новую кнігарню.
Вельмі цудоўны магазін. Гэта вялікае свята. Мы набылі сшыткі нашым дзеткам да першага класа.
Адкрыццё першай у горадзе кніжнай крамы – падзея чаканая. І тут адразу аншлаг. Беларусь – самая чытаючая нацыя СНД. І прапанаваць літаратарам ёсць што ў самых розных жанрах: ад гістарычнага раману да фэнтэзі.
Аляксандр Карлюкевіч, міністр інфармацыі Беларусі: В Минске презентовали точную копию первого в мире «Букваря». Репортаж СТВ А вось з чаго пачыналася роднае слова. Самы першы спадарожнік школьніка – беларускі «Буквар» – святкуе 400-годдзе. Побач з факсіміле арыгінальныя рарытэты самых розных часоў – ад пачатку ХХ стагоддзя да нашых дзён.
Ажываюць са сцэны радкі беларускіх класікаў. Узнёсла і пранікнёна гучыць матчына слова і, што асабліва кранае, у выкананні зусім юных талентаў. Праэкт «Жывая класіка» пры падтрымцы «Сталічнага тэлебачання».
Ад класікі мінулага да творчасці нашых дзён. Уладальнікі Нацыянальнай літаратурнай прэміі. У намінацыі «Дэбют» маладая паэтэса і перакладчыца Юлія Алейчанка за пастмадэрновыя творчыя пошукі.
Юлія Алейчанка, пераможца Нацыянальнай літаратурнай прэміі:
Беларускае слова гучыць і за мяжой. Прыклад літаратурнай дыпламатыі – пісьменнікі і выдаўцы з 13 краін сустрэліся на радзіме Напалеона Орды. Яронімас Лауцюс не толькі друкуе нашых аўтараў у Літве, але і сам ганарыцца выдавацца ў Беларусі.
Яронімас Лауцюс, пісьменнік (Літва):
Яна Шыпко:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новости Беларуси. Этот праздник в нашей стране вот уже четверть века знаменует первое воскресенье сентября – День белорусской письменности, сообщили в программе...
|
|