Аператыўны канал: інфармацыя Смаргонскага раённага аддзела Следчага камітэта
03.09.2018
—
Разное
|
Адшчапіўшы форткі варот, зладзеі залезлі ў дрэавапрацоўчы цэх, які знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, і ўкралі тры электрарухавікі, іншыя дэталі электраабсталявання.
* * * На прысядзібным участку дома, пакінутага ў спадчыну на хутары Арэхаўка, * * * Пракуратура раёна ўзбудзіла крымінальную справу за прычыненне цялесных траўм. З лютага па чэрвень гэтага года адзін мясцовы мужчына сістэматычна збіваў сваю жонку. * * * Неўстаноўлены пакуль злачынца залез у жылы дом, які знаходзіцца ў прыгараднай вёсцы і ўкраў фрэзерны станок, шліфавальную машынку, дзве электрадрылі і набор фрэзаў. Матэрыяльны ўрон быў прычынены на агульную суму 285 рублёў. * * * Жыхар вёскі Рачкяны залез у аўтамашыну, у якой былі незамкнёныя дзверцы, і ўкраў мабільны тэлефон “Нокіа”, DVD-прайгравальнік, які належаў іншаму вадзіцелю аднаго з гарадскіх прадпрыемстваў. Трэба адзначыць, што адміністрацыя завода дазволіла вадзіцелям пакідаць аўтатранспарт па месцы свайго жыхарства. Злачынца змешчаны пад варту, паколькі раней ён быў судзімы. * * * Супрацоўнікі ДАІ затрымалі жыхара вёскі Святляны, які кіраваў аўтамабілем, не маючы вадзіцельскага пасведчання, бо раней быў пазбаўлены яго за грубае парушэнне дарожнай дысцыпліны. * * * П’яны раней судзімы жыхар горада ў двары дома па вул. Каранёўскай з хуліганскіх намераў схапіў за валасы і паваліў на зямлю жыхарку мікрараёна Карані. Мужчына папрасіў жанчыну адчыніць яму дзверы ў пад’ездзе дома, якія абсталяваны дамафонам, але яна адмовіла, сказала, што ён тут не жыве. Пачалася сварка, якая перарасла ў фізічную расправу. * * * На чыгуначным прыпынку Маладзёжны з кішэні адзення мужчыны, жыхара Маладзечна, які спаў, нехта ўкраў мабільны тэлефон. * * * З двара нежылога дома ў вёсцы Куты знік пакінуты без нагляду веласіпед. * * * На дарозе Барысаў – Вілейка - Ашмяны, каля вёскі Лісічына нашага раёна, жыхар Мінска, вадзіцель фірмы, якая займаецца перавозкамі, няправільна выбраў хуткасць руху ў складаных пагодных ўмовах, мікрааўтобус занесла на дарозе і ён перакуліўся. Пасажыры атрымалі цялесныя траўмы, адзін з іх – цяжкія. Узбуджана крымінальная справа. Інфармацыю раённага аддзела Следчага камітэта падрыхтаваў да друку Юрый ЯНУШКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адшчапіўшы форткі варот, зладзеі залезлі ў дрэавапрацоўчы цэх, які знаходзіцца ў сельскай мясцовасці, і ўкралі тры электрарухавікі, іншыя дэталі...
|
|