У гандлёвым цэнтры ў Беластоку адбыўся выбух. 21.by

У гандлёвым цэнтры ў Беластоку адбыўся выбух

04.09.2018 18:33 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота з архіву Reuters

У гандлёвым цэнтры ў польскім Беластоку на рагу вуліцаў Варшаўскай і Палацовай адбыўся выбух. На шчасце, ахвяраў не было, паведамляе rmf24.pl.

Беласток — адзін з гарадоў, найбольш папулярных сярод беларусаў: нашыя суграмадзяне часта ездзяць сюды на закупы. 

Інцыдэнт здарыўся ўвечары 3 верасня. Выбуховае прыстасаванне з петардаў і кабеляў ляжала пад адным са сталоў. Яно выбухнула каля 64-гадовага службоўца, калі той пакідаў памяшканне. Гук выбуху быў настолькі моцным, што мужчына на нейкі час страціў слых. Аднак ад меддапамогі ён адмовіўся.

Ніякіх пашкоджанняў выбух не прычыніў. Побач з рэшткамі петардаў і кабеляў у пакоі таксама выявілі кантэйнеры з гаручай вадкасцю. Паліцыянты вывучаюць месца здарэння і рэшткі выбуховага прыстасавання. 

Адміністратар будынка заяўляе, што яму не паступала ніякіх пагрозаў і ён не ведае, хто адказвае за выбух. 

Сам гандлёвы цэнтр сёння працуе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з архіву Reuters У гандлёвым цэнтры ў польскім Беластоку на рагу вуліцаў Варшаўскай і Палацовай адбыўся выбух. На шчасце, ахвяраў не было, паведамляе rmf24.pl....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика