Жывыя гукі духавога аркестра. 21.by

Жывыя гукі духавога аркестра

06.09.2018 14:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У рамках Дня беларускага пісьменства ў Іванаве прайшло ХХІІ свята-конкурс духавой музыкі «Фанфара-2018», удзел у якім прыняў духавы аркестр гарадскога Дома культуры г. Ганцавічы.


– Выступленне «духавікоў» было дастаткова паспяховым, – расказала карэспандэнту «СП» дырэктар установы Ірына Гурская. – Лаўрэатам конкурсу першай ступені стаў саліст народнага духавога аркестра Іван Галушка. Як лепшы дырыжор быў адзначаны кіраўнік калектыву Анатоль Валошчык. Ганаровымі граматамі ўзнагароджаны саліст-інструменталіст Сяргей Плотка і саліст-вакаліст Анастасія Фёдарава.

…Пад гукі духавога аркестра ішла дэлегацыя Ганцавіцкага раёна шэсцем да галоўнай пляцоўкі свята. Жывая музыка надавала яшчэ больш урачыстасці і святочнасці мерапрыемству. За кожнай ноткай адчуваўся душэўны ўздым музыкантаў, іх настрой, высокае майстэрства. І гэта шчыра.

Галіна МІКАЛАЕВА.

(Visited 1 times, 1 visits today)

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У рамках Дня беларускага пісьменства ў Іванаве прайшло ХХІІ свята-конкурс духавой музыкі «Фанфара-2018», удзел у якім прыняў духавы аркестр гарадскога
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика