Аб каштоўнасцях школьнай пары. 21.by

Аб каштоўнасцях школьнай пары

05.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў 1 верасня святочную лінейку з нагоды Дня ведаў у Александрыйскай сярэдняй школе Шклоўскага раёна, дзе падзяліўся ўспамінамі і расказаў аб каштоўнасцях школьнай пары.

«Першае верасня — гэта свята, якое пачынаецца з першага званка і застаецца з намі назаўсёды. І для мяне вельмі важна раздзяліць гэты дзень разам з вамі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Александрыйская школа займае асаблівае месца ў яго жыцці. Некалі і ён, будучы вучнем, стаяў на лінейцы, чакаючы чарговы навучальны год. «З тымі падзеямі звязана вялікая колькасць уражанняў, асабістых перажыванняў — самых розных. Але з часам усе яны сталі дарагімі сэрцу ўспамінамі. Гэтак будзе і ў вас», — сказаў Прэзідэнт.


Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, дарослым заўсёды важна, каб дзеці ўсведамлялі каштоўнасць школьнай пары. Разумелі, што ўрокі, кантрольныя, экзамены — гэта своеасаблівая рэпетыцыя дарослага жыцця. «Але каб прайсці гэты шлях дастойна і ўспамінаць яго з радасцю, трэба ўжо сёння даражыць кожным імгненнем, прымаць з удзячнасцю ўсё, што дае школа. І цяжкасці ў тым ліку», — заўважыў Кіраўнік дзяржавы. Таму што менавіта яны вучаць пераадольваць сумненні і няўпэўненасць, выбудоўваць адносіны з аднакласнікамі і педагогамі, растлумачыў Прэзідэнт. «Гэта і ёсць той каштоўны вопыт, які стане для вас сур’ёзнай апорай у будучым. Гэта ваш першы жыццёвы вопыт», — звярнуў увагу ён. «А тут і цяпер побач настаўнікі, якія заўсёды дадуць шанц выправіць памылкі, дапамогуць знайсці выйсце з любой сітуацыі, падтрымаюць і накіруюць. І, як паказвае практыка, самыя патрабавальныя, але ўважлівыя і мудрыя педагогі назаўсёды застаюцца ў памяці сваіх вучняў. Часта з’яўляюцца для іх арыенцірам у выбары будучай прафесіі», — канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

blr.belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў 1 верасня святочную лінейку з нагоды Дня ведаў у Александрыйскай сярэдняй школе Шклоўскага раёна, дзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика