Быць добрым настаўнікам. 21.by

Быць добрым настаўнікам

06.09.2018 15:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

>

Апошнія дні жніўня ў прыватнасці і лета ўвогуле заўсёды напоўнены чаканнем восені і новага навучальнага года. Ён выклікае светлыя пачуцці ў кожнага незалежна ад узросту, бо ўсе мы некалі сядзелі за партай… Вось і 24 жніўня паветра літаральна звінела святочным настроем. Ім поўніліся і сэрцы педагагічных работнікаў, што збіраліся на традыцыйную настаўніцкую канферэнцыю ў раённы Дом культуры.

У фае гасцей сустракала мультымедыйная прэзентацыя, пры­свечаная Году малой радзімы, а ў актавай зале яблыку не было дзе ўпасці. Канферэнцыю, тэма якой гучала так: “Стратэгія раз­віцця сістэмы адукацыі раёна”, распачало знаёмства з маладымі спецылістамі, якіх сёлета 22. Юнакі і дзяўчаты назвалі свае імёны і прозвішчы, упершыню ўслых дадаўшы да іх ганаровае званне настаўніка, выхавацеля, трэнера…
З прывітальным словам і пажаданнямі да маладых педагогаў звярнулася намеснік ды­рэктара па выхаваўчай рабоце Пелішчанскай СШ, Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь Таццяна Вялесік. Яна прывяла слушныя словы Канфуцыя: “Той, хто спасцігае новае і беражэ старое, можа стаць добрым настаўнікам”. І адзін з пачаткоўцаў, настаўнік матэматыкі Дзмітровіцкай СШ Іван Семянцоў, ад імя сваіх калег паабяцаў апраўдаць давер. “Прыйшоў наш час”, – зазначыў ён. А Таццяна Міхайлаўна назвала яго “эпохай крэйды і дошкі”.
Маладых спецыялістаў прывіталі прадстаўнікі іх новых працоўных калектываў, а пасля гэтага на сцэну падняўся старшыня райвыканкама Валянцін Зайчук. Ён уручыў педагагічным работнікам узнагароды райвыканкама і райсавета дэпутатаў.
Прагучаў даклад начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Віктара Грыцука, некаторыя вытрымкі з якога прыводзім ніжэй, а потым слова мелі дырэктар Відамлянскай СШ Тамара Страпко, загадчыца Ратайчыцкага дзіцячага сада Ірына Новік, метадыст дзяржаўнага раённага цэнтра турызму і краязнаўства Наталля Сідарук, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі Высокаўскай СШ, стыпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандр Ляшкевіч і маёр міліцыі Юрый Кучынскі. Апошні па­знаёміў з дарожнай абстаноў­кай у раёне і заклікаў педагагічных работнікаў быць асабліва ўважлівымі да дзяцей, якія апошнім часам так часта становяцца ахвярамі няшчасных выпадкаў на дарозе.
Пасля ўручэння ўзнагарод Мі­ністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (Валянціне Слуцкай, загадчыцы ясляў-сада №2 Каменца, і Наталлі Казлюк, ды­рэктару Хадасоўскай БШ), галоўнага упраўлення па адукацыі аблвыканкама і аддзела па адукацыі райвыканкама настаў­нікаў чакаў яшчэ адзін падарунак – канцэртная праграма артыстаў РДК. З добрым настроем і новымі сіламі педагогі возьмуцца за сваю работу. Поспехаў ім у гэтай няпростай справе!

Слова – маладым

Вераніка ПЛЯШКО, малады спецыяліст,
настаўніца пачатковых класаў гімназіі г.Каменец:
– Пасля Пінскага педадагічнага каледжа пры БрДУ імя Пушкіна прыйшла па размеркаванні ў камянецкую гімназію. І адразу ж мне даверылі 1 клас – самы адказны. Адчуваю сябе ў ролі настаўніка-пачаткоўцы вельмі незвычайна, нязвыкла. На мне цяпер ляжыць вялікая адказнасць: дзетак патрэбна будзе навучыць літаральна ўсяму: і пісаць, і чытаць, і маляваць, і нават прыгожа строіцца ў ша­рэнгу.
Вельмі рада, што першым ма­ім працоўным месцам стане менавіта гімназія ў родным горадзе. Я – «дамашні» чалавек, мне ўтульней на малой радзіме. Да таго ж у гэтай навучальнай установе працуюць цудоўныя настаўнікі, майстры сваёй справы, якія з задавальненнем дапамогуць і падтрымаюць.
Дарэчы, буду паралельна атрымліваць вышэйшую адукацыю, паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Пушкіна на завочнае па спецыяльнасці “Пачатковая адукацыя”.

Вытрымкі з даклада (даныя на 24.08.2018 г.)
Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі працуюць 618 педагогаў. З іх 586 маюць вышэйшую адукацыю, 157 – вышэйшую і 311 – першую кваліфікацыйную катэгорыю. 47 педагогаў здалі кваліфікацыйны экзамен на вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі раёна працуе 181 педагагічны работнік. У маі бягучага года двум выхавацелям (Камянюцкага ясляў-сада і Даўбізнянскага дзіцячага сада) пасля кваліфікацыйнага экзамену прысвоена вышэйшая катэгорыя.

Рэчыцкі дзіцячы сад-базавая школа перастае функцыянаваць. Выхаванцы і вучні ўстановы будуць наведваць Мартынюкоўскі дзіцячы сад-пачатковую школу і СШ №1 Каменца.

Колькасць дзён, прапушчаных у садку па хваробе адным дзіцем за 2017 год, не павялічылася і склала 6,5 дня пры абласным паказчыку 7,6 дня.

Настасся НАРЭЙКА.
mirra.mz@mail.ru
Фота Міколы ШУМА.

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апошнія дні жніўня ў прыватнасці і лета ўвогуле заўсёды напоўнены чаканнем восені і новага навучальнага года. Ён выклікае светлыя... Сообщение Быць добрым...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика