Дапамога школьнікам. 21.by

Дапамога школьнікам

07.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

bigstock_portrait_of_happy_teens_lookin_13855142-1170x659-800x445-1200x545_c
У жніўні гэтага года Столінская раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын” сумесна з пярвічнымі арганізацыямі раённага аб’яднання прафсаюзаў правялі акцыі “Пісьмовыя прылады дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў” і “Збяром партфель першакласніку”.

Да ўдзелу ў акцыі адгукнуліся многія арганізацыі і прадпрыемствы раёна. Напрыклад, «Столінаптгандаль», Гарынскія КБМ і агракамбінат, райспажыўтаварыства, райгаз, Столінскі і Давыд-Гарадоцкі хлебазаводы, “Савушкін прадукт”, цэнтральная раённая бальніца, Белтэлекам, ДРБУ-141 і ДБПМК-32. Не засталіся ўбаку пярвічныя арганізацыі ў ААТ “Церабяжоў-Агра” і КСУП “Варані”.

Добра спрацавалі грамадскія арганізацыі ў сельвыканкамах. Сярод іх такія, як Вялікамалешаўскі, Рэчыцкі, Стружскі, Глінкаўскі, Лядзецкі, Гараднянскі, Радчыцкі, Плотніцкі, Рухчанскі, Рубельскі, Беражноўскі.

Дапамога аказвалася як грашыма, сертыфікатамі, так і школьнымі прыладамі на агульную суму каля 30 тысяч рублёў.

Дзякуй усім неабыякавым людзям, якія прынялі актыўны ўдзел у акцыі.

Алена КЛІМУШКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жніўні гэтага года Столінская раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз жанчын” сумесна з пярвічнымі арганізацыямі раённага аб’яднання прафсаюзаў правялі акцыі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика