Яблочный сезон в разгаре. Куда и как сдать лишние плоды со своего сада?. 21.by

Яблочный сезон в разгаре. Куда и как сдать лишние плоды со своего сада?

07.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёлетні год выдаўся асабліва яблычным, сады літаральна гнуцца пад цяжарам пладоў. Куды дзець лішкі садавіны, калі кампоты і сокі закатаны, варэнне зварана? Адказ просты: здаць ва ўшацкае райспажыўтаварыства, якое зараз актыўна вядзе нарыхтоўку. Для прамысловай перапрацоўкі яблыкі (апад) прымаюцца ў неабмежаванай колькасці  па 4 капейкі за кілаграм.

– Мяшок яблыкаў па цане роўны буханцы хлеба ці пакета малака. Канечне, сума невялікая, аднак, як кажуць, на дарозе не валяецца, у адрозненне ад яблыкаў, якіх – толькі збірай! – разважае вопытны прадавец градзянецкага магазіна Раіса Васільеў­на Пранік. – Вось, напрыклад, адзін чалавек здаў за раз больш тоны і на рукі атрымаў не такія ўжо і малыя грошы. Хоць многія і сцвярджаюць, што кошт сімвалічны, але гэта лепш, чым садавіна будзе псавацца пад нагамі.

Завітаўшы ў гэтую гандлёвую кропку, работнікаў райспажыўтаварыства засталі якраз за адгрузкай яблыкаў. Вадзіцель Алег Дубко і грузчык Сяргей Лесін, ускідваючы 30-кілаграмовыя мяхі на плечы, хутка запаўнялі кузаў грузавой машыны.

– За адзін рэйс забіраем каля васьмі тон, сёння ўжо паспелі адгрузіць яблыкі з магазінаў сарочынска-вяркудскай зоны, але гэта толькі пачатак. Адправімся і ў іншы бок раёна. Колькі ўжо тон прайшло праз нашы рукі! – расказваюць мужчыны.

Зрэшты, менавіта прыгаданы магазін у ліку лідараў па нарыхтоўцы садавіны. Таксама немалы ўклад у “яблычны пірог” ужо ўнеслі гандлёвыя кропкі вёсак Мосар, Слабада, Вашкова, Жары. У цэлым па закупе кааператары працуюць даволі гібка. Лішкі садавіны прымаюць усе сельскія магазіны, нарыхтоўчыя пункты ў гарпасёлку, Арэхаўне, Вялікіх Дольцах. Не варта засмучацца жыхарам тых населеных пунктаў, дзе няма магазінаў: кааператары працуюць па заяўках: варта толькі патэлефанаваць. Канечне, ехаць за невялікай колькасцю мяхоў немэтазгодна, таму абагульняюць заяўкі з некалькіх блізкіх вёсак і накіроўваюцца за прадукцыяй. У многіх населеных пунктах наладжана цесная сувязь са старэйшынамі, якія абыходзяць вяскоўцаў і арганізоўваюць здачу яблыкаў у адзін дзень. Ніводную заяўку ў райспажыўтаварыстве не пакідаюць без разгляду і заўсёды стараюцца  пайсці насустрач ушачанам. Трэба адзначыць, што здатчыкам адразу ж вяртаюцца мяшкі і на месцы вядзецца разлік.

– Плануем закупіць каля тысячы тон яблыкаў, аднак пакуль ушачане здалі крыху больш за 130 тон. Адпраўляецца ж ушацкая сыравіна на перапрацоўку на Шаркаўшчынскі і Барысаўскі кансервавыя заводы, – адзначае вядучы таваразнаўца аддзела нарыхтовак Ушацкага райспажыўтаварыства Марыя Аркадзьеўна Маковіч.

Крыху пазней райспажыўтаварыства пачне прымаць у насельніцтва па больш высокай цане і лішкі здымных (таварных) яблыкаў цвёрдых сартоў, якія будуць у міжсезонне прадавацца ў магазінах раёна.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетні год выдаўся асабліва яблычным, сады літаральна гнуцца пад цяжарам пладоў. Куды дзець лішкі садавіны, калі кампоты і сокі закатаны, варэнне зварана? Адказ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика