Выхаванцы Магілёўскай спецвучэльні ўцяклі ў Смаленскую вобласць
07.09.2018 20:48
—
Разное
|
Калаж tut.by з фатаграфій, якія прадастаўлены магілёўскай міліцыяй Тры выхаванцы магілёўскай спецвучэльні №2 уцяклі з Беларусі і хаваюцца на тэрыторыі Смаленскай вобласці Расіі, паведамляе У каментары Збеглым падлеткам па 17 гадоў. Адзін з іх ужо ўцякаў раней і цяпер праходзіць пацярпелым у справе па Віталь Будзько, раней пражываў у гарадскім пасёлку Лельчыцы Гомельскай вобласці, судзімы за крадзеж транспартнага сродку. Прыкметы: на выгляд 15-18 гадоў, рост 160 см, хударлявага целаскладу, вочы блакітныя, валасы светлыя, бровы светлага колеру. Асаблівыя прыкметы: на ступаку левай нагі — татуіроўка ў выглядзе лічбы "11", на кісці левай рукі — шнар ад вывядзення татуіроўкі. Дзмітрый Талкачоў, раней пражываў у вёсцы Купяцічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, судзімы за крадзеж маёмасці. Прыкметы: на выгляд 14-17 гадоў, рост 160 см, сярэдняга целаскладу, вочы блакітныя, вушы адтапыраныя, валасы русыя. Асаблівыя прыкметы: на ўнутраным боку левага сцягна ёсць радзімы знак, на вонкавым боку кісці правай рукі — шнар ад апёку даўжынёй каля 4 см. Іван Янкоўскі, раней пражываў у вёсцы Абухава Верхнядзвінскага раёна Віцебшчыны, судзімы за крадзеж маёмасці. Прыкметы: на выгляд 15-18 гадоў, рост 170 см, сярэдняга целаскладу, вочы зялёныя, валасы цёмнага колеру. Менавіта ён праходзіць пацярпелым па крымінальнай справе былой адміністрацыі СПТВ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калаж tut.by з фатаграфій, якія прадастаўлены магілёўскай міліцыяй Тры выхаванцы магілёўскай спецвучэльні №2 уцяклі з Беларусі і хаваюцца на тэрыторыі Смаленскай...
|
|