У Гродне знайшлі жывадзёра, які жорстка забіў ката. 21.by

У Гродне знайшлі жывадзёра, які жорстка забіў ката

10.09.2018 15:05 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: sk.gov.by

Следчы камітэт у Гродне пачаў крымінальную справу на 36-гадовага мясцовага жыхара. Яго падазраюць у жорсткім абыходжанні з жывёлай, што прывяло да яе гібелі, учыненым з хуліганскіх меркаванняў.

Нагодай для крымінальнай справы стаў зварот грамадскага аб'яднання абароны жывёлаў. Грамаздяне звярнуліся ў міліцыю і падалі відэазапіс камеры вонкавага назірання. На ім было бачна, як мужчына мучыць і забівае ката. 

Следчыя знайшлі мужчыну, якога зняла вулічная відэакамера. Злачынства адбылося 14 ліпеня каля 17 гадзін на вуліцы Індурская шаша. Мужчына паклікаў да сябе ката, а потым стаў яго душыць і біць аб прыступкі лесвіцы. Калі жывёла перастала падаваць прыкметы жыцця, мужчына сышоў.

Паведамляецца, што гродзенец раней судзімы, у тым ліку за хуліганства, нідзе не працуе. Падчас злачынства ён быў нецвярозы.

Следчыя мяркуюць адправіць падазраванага на судова-псіхіятрычную экспертызу.

Расследаванне працягваецца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sk.gov.by Следчы камітэт у Гродне пачаў крымінальную справу на 36-гадовага мясцовага жыхара. Яго падазраюць у жорсткім абыходжанні з жывёлай, што прывяло да яе...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика