У бліжэйшыя некалькі дзён метэаролагі прагназуюць на тэрыторыі раёна камфортнае надвор’е, без ападкаў.
Сёння, 11 верасня, усталюецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ападкаў не прагназуецца, вецер — неістотны. Удзень паветра прагрэецца да +23 °С, ноччу — 14…15 градусаў цяпла.
У сераду, 12 верасня, будзе больш ветрана: паўднёва-заходні вецер — 7 — 9 метраў за секунду, а пры парывах — да 13. Дзённая тэмпература — + 22…+24 °С, у начныя часы — да 18 градусаў са знакам “+”.
У чацвер нас чакае паніжэнне тэмпературы: дзённая складзе ўсяго +19…+21 °С, а ноччу слупок падымецца ўсяго да 12 градусаў вышэй за нуль. Воблачнасць з праясненнямі — на працягу дня, без ападкаў, паўночны вецер — да 6 м/с.
У пятніцу сіноптыкі абяцаюць нам суцэльную воблачнасць, але без дажджу, вецер неістотны. Удзень — +17…+19 °С, ноччу — +11…+13 °С.
Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступных паведамленнях.
“НН”.