З ледзі – ў сеньярыты. 21.by

З ледзі – ў сеньярыты

11.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

 

 

1

2

Днямі ў Мазыры прайшоў абласны этап конкурсу “Аўтасеньярыта”, дзе гонар Петрыкаўшчыны бараніла Юлія Туравец. Чытачам раёнкі дзяўчына ўжо добра вядомая па папярэдніх публікацыях – Юлія станавілася пераможцай конкурсу “Аўталедзі” сёлета і летась.

Усяго ў аўтасправе спрабавалі свае сілы 9 удзельніц. Прадстаўніц прыгожай паловы чакаў цэлы шэраг выпрабаванняў: прапанаваць творчую візітку “Я і мой аўтамабіль”, адказаць на 10 тэарэтычных пытанняў па правілах дарожнага руху, выканаць практыкаванні па кіраванні аўто, прадэманстраваць веды ўстройства аўтамабіля, замацаваць на хуткасць і правільнасць дзіцячае крэсла і прадставіць на суд журы свой па-мастацку ўпрыгожаны транспартны сродак.

У выніку наша зямлячка перамагла ў намінацыі “Аўтахуткасць”, паказаўшы лепшы вынік у кіраванні аўтамабілем. Што тычыцца агульнага заліку – Юлія заняла трэцюю прыступку  аўтап’едэстала.

Арцём ГУСЕЎ.

Фота з інтэрнэту.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
    Днямі ў Мазыры прайшоў абласны этап конкурсу “Аўтасеньярыта”, дзе гонар Петрыкаўшчыны бараніла Юлія Туравец. Чытачам раёнкі дзяўчына ўжо добра вядомая па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика