Пункт прызначэння – Ляскавічы. 21.by

Пункт прызначэння – Ляскавічы

15.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_0575

V Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”, што адбудзецца ў аграгарадку Ляскавічы 22 верасня, беражліва захоўвае самабытныя традыцыі, закладзеныя нашымі продкамі, і наш абавязак – беражліва ставіцца да іх. Гэта адзначыў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы днямі ў час пасяджэння аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю.

Як паведамляюць арганізатары, канцэпцыя міжнароднага фестывалю адлюстравана ў назве адной з тэматычных пляцовак “У сваім краі, як у раі”. На рэгіянальных падворках будуць прадэманстраваны традыцыі і каларыт палескіх паселішчаў.

Удзельнікі фестывалю пакаштуюць стравы па старадаўніх рэцэптурах, падтрымаюць удзельніц трэцяга  конкурсу “Палеская прыгажуня”.

Мяркуецца выступленне фальклорных калектываў, зорак беларускай эстрады, у тым ліку гуртоў “NAVIBAND”, “Дразды”, калектываў з замежжа.

На адкрыцці свята будуць названы лаўрэаты спецыяльнага звання “Ганаровы паляшук”. Нагадаем, што гэты конкурс будзе праводзіцца ўжо трэці раз.

Упершыню на фестывалі адбудзецца свята “Сярод вёскі карагод” – з правядзеннем  народных гульняў і канцэртнай праграмы аўтэнтычных калектываў. Гістарычная рэканструкцыя “Бітва эпох” аб’яднае паказальныя рыцарскія турніры, адбудзецца таксама прэзентацыя клубаў гістарычнай рэканструкцыі.

Свой куточак на свяце будзе ў айчынных пісьменнікаў і журналістаў. Дарэчы, старшыня абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч прэзентуе сваю трылогію “Палешукі”.

У праграме фестывалю – свята беларускага народнага тэатра батлейка “Батлейка.by” з паказам спектакляў, правядзеннем майстар-класаў па вырабе рэквізіту. Тэматычная выстава “Палескія брэнды” пазнаёміць гасцей з “фішкамі” раёнаў Гомельшчыны, а паказальныя выступленні выхаванцаў аддзела коннага спорту абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па прыкладных відах спорту і спартсменаў-парашутыстаў таксама знойдуць сваіх прыхільнікаў.

Для камфорту гасцей свята кожную гадзіну з Петрыкава і Жыткавічаў будуць арганізаваны дадатковыя маршруты да Ляскавічаў, плануецца падвоз жыхароў і з вёсак Петрыкаўшчыны. Графік падвозу будзе пазней апублікаваны ў нашай газеце, на інтэрнэт-сайце раёнкі www.petrikov.by і ў нашых групах у сацыяльных сетках.

Чакаецца, што “Кліч Палесся” збярэ амаль 30 тысяч гасцей. Пацвердзілі ўжо ўдзел у ім прадстаўнікі васьмі раёнаў Гомельскай вобласці і трох – Брэсцкай. Прыбудуць таксама госці з Польшчы, Латвіі і іншых краін.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Гомельскі і Брэсцкі аблвыканкамы, Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, ААТ “Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод” і ААТ “Белаграпрамбанк”.

Афіцыйнае адкрыццё фестывалю, паводле папярэдняй інфармацыі, плануецца ў 12 гадзін 22 верасня.

У. ЕСІПАЎ.

Фота аўтара.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
V Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый “Кліч Палесся”, што адбудзецца ў аграгарадку Ляскавічы 22 верасня, беражліва захоўвае самабытныя традыцыі,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика