Да выхадных — сонечна і цёпла, затым — пахаладанне і дажджы. 21.by

Да выхадных — сонечна і цёпла, затым — пахаладанне і дажджы

18.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

На гэтым тыдні сіноптыкі нам абяцаюць сонечнае і камфортнае надвор’е, без ападкаў. Праўда, гэта прагноз да выхадных: у суботу і нядзелю спецыялісты прадбачаць для жыхароў Нясвіжчыны паніжэнне тэмпературы, ападкі.


Сёння, 18 верасня, будзе сонечнае надвор’е, без дажджу, заходні вецер — 5-6 метраў за секунду. Удзень — да +23 °С, уначы — +12…+13 °С.

У сераду, 19 верасня, раніцай чакаецца туман і дрэнная бачнасць на дарозе. Будзьце ўважлівымі! Паўночна-заходні вецер — 5 — 7 м/с. Дзённая тэмпература па-ранейшаму камфортная — 24…26 градусаў вышэй за нуль, ноччу — да 15 градусаў цяпла. На працягу дня — без ападкаў і сонечна.

Без дажджу і сонечна чакаецца і ў чацвер, 20 верасня. Раніцай магчымы зноў жа туман і паніжэнне бачнасці. Заходні вецер — да 6 м/с. Удзень — +23… +26 °С, уначы паветра прагрэецца да +14…+15 °С.

21 верасня ўдзень — да  24 градусаў вышэй за нуль, ноччу — тыя ж +14…+15 °С. Магчымы ранішні туман. На працягу дня — сонечна, без ападкаў. Паўднёвы вецер — 5 — 7 м/с.

Падрабязней пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступных матэрыялах газеты.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыдні сіноптыкі нам абяцаюць сонечнае і камфортнае надвор’е, без ападкаў. Праўда, гэта прагноз да выхадных: у суботу і
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика