Робім не для чужых – робім для сябе
18.09.2018
—
Разное
|
У час сустрэч Галіна Віктараўна падрабязна знаёміла хайнічан з сацыяльна-эканамічным становішчам раёна, фарміраваннем раённага бюджэту, яго даходных і расходных частках, рабоце райсавета, функцыях саміх дэпутатаў і пытаннях, з якімі звяртаюцца грамадзяне, у прыватнасці, названых адрасоў, каб пракантраляваць іх своечасовае выкананне. Хаця народныя абраннікі не маюць магчымасці, напрыклад, адрамантаваць дарогі, навесці парадак на дваравых тэрыторыях, але трымаюць такія праблемы на кантролі і падрабязна тлумачаць сваім выбаршчыкам, што можна зрабіць за рахунак бюджэту, а што могуць зрабіць і самі грамадзяне. Сярод іншых тэм Галіна Віктараўна засяродзіла ўвагу прысутных на колькасці рамеснікаў у нашым раёне, працэнце беспрацоўных і дзейнасці па іх працаўладкаванні. Адным з зацікавіўшых усіх пытанняў стала самаабкладанне грамадзян. Шэраг сустрэч пачаўся з абмеркавання надзённых пытанняў жыхароў дома № 80 па вул. Савецкая горада з удзелам дэпутатаў райсавета В.А. Краўчанка і С.У. Марчанка. Людзі ўсхвалявана дзяліліся мноствам вострых праблем, якія ў большасці сваёй датычылі няякаснага аказання паслуг камунальнай службай. У доме парушаны графік уборкі пад’ездаў, хаця за гэта працягваюць вылічваць грошы. У той жа час патрабуецца больш грунтоўны рамонт даху, не грэюць сушыцелі для ручнікоў. На вул. Паркавая, 11, са сваімі выбаршчыкамі сустрэлася дэпутат Ж.А. Сяргеенка. Узята на кантроль нямала праблем тутэйшых жыхароў. У двары дома патрэбна абнесці агароджай кантэйнерную пляцоўку, звярнулі ўвагу на працякаючую каналізацыю. Людзі скардзіліся на складанасці са спілаваннем аварыйных дрэў – у апошні раз не склаўся дыялог з майстрам КЖУП «Хойніцкі камунальнік» П. Сінгаеўскай. Па словах звярнуўшыхся, яна некарэктна вяла размову і адмовіла людзям у дапамозе. Па гэтым адрасе звярталіся хайнічане да камунальнай службы, каб адрамантавалі дах, які цячэ. У афіцыйным адказе за подпісам кіраўніка «Камунальніка» пазначаны і тэрмін выканання – другі квартал. Але ж завяршаецца трэці, а справа так і не вырашана. Пытанне на строгім кантролі ў райсавеце. На сустрэчу прыйшлі і людзі з суседніх дамоў. Яны папрасілі Галіну Віктараўну ўзяць на кантроль стан шматкватэрных дамоў, дзе трэба затынкаваць трэшчыны ў сценах. У двары па вул. Жукава, 5а, праводзіла сустрэчу дэпутат С.М. Вашчыла. Ад жыхароў накіраваны толькі два звароты – аб бягучым рамонце даху і патрэбе ў спілаванні аварыйнага дрэва пад балконамі.
Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прайшлі сустрэчы дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў з выбаршчыкамі, якія пражываюць у раёне вуліц Савецкая, 80, Паркавай, 11, Жукава, 5а і Лермантава, 22. Разам з... |
|