Асіповічы: хроніка здарэнняў. 21.by

Асіповічы: хроніка здарэнняў

18.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РАУС

На мінулым тыдні выяўлена 3 трупы, у тым ліку самазабойцы. У бальніцу брыгадай “хуткай” з Булгароў дастаўлена нецвярозая жанчына, якую збіў муж, з Вязычына — пенсіянер, збіты сужыцелькай табурэткай падчас сумеснага ўжывання спіртнога. У доме жыхара в. Углата канфіскавана 5140 кг лому чорнага металу без дакументаў.

Увага! Па 25 верасня праводзяцца аператыўна-прафілактычныя і спецыяльныя мерапрыемствы па супрацьдзеянні незаконнай міграцыі грамадзян трэціх краін і гандлю людзьмі “Нелегал-2018”.

РАСК

Узбуджаны крымінальныя справы ў дачыненні да 18- і 30-гадовых мясцовых жыхароў, якія захоўвалі пры сабе 190, 41 і 19,96 г марыхуаны адпаведна.

Непрацуючы асіпаўчанін выклаў у інтэрнэце файлы, утрымліваючыя парнаграфію.

10 чысла непрацуючы жыхар в. Вяззе скраў з нагульнай сажалкі рыбгаса “Свіслач” 126,7 кг карпа коштам 608 руб. Выкрадзенае канфіскавана.

ДАI

Папярэджана 131 парушэнне ПДР, прыцягнута да адказнасці 47 пешаходаў і веласіпедыстаў, 4 “бяспраўнікі”, нецвярозы вадзіцель і 21 аўтамабіліст, што перавозіў дзяцей без выкарыстання ўтрымліваючых прылад. Падчас правядзення прафмерапрыемстваў за з’яўленне ў нецвярозым выглядзе на дарогах пакарана 18 веласіпедыстаў, 39 пешаходаў, 2 вадзіцелі аўтатранспарту і 1 — коннай павозкі; за парушэнне правілаў пераезду чыгуначных пуцей — 2 чалавекі.

15 верасня каля 20.50 на 105 км аўтадарогі Мінск-Гомель “Нісан”, якім кіраваў 67-гадовы асіпаўчанін, пры манеўры апярэджання сутыкнуўся са “Шкодай”, што рухалася ў спадарожным напрамку, пасля чаго — з аўтамабілем “ГАЗ”. У выніку вадзіцель “Нісана” і пасажыр “ГАЗ” загінулі на месцы здарэння, яшчэ 8 чалавек шпіталізаваны. Па факце дарожна-транспартнага здарэння ўзбу-джана крымінальная справа.

Дэпартамент аховы

Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 самагоншчыкі, 6 парушальнікаў ПДР, 7 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 2 — за дробныя крадзяжы, 4 — іншыя правапарушэнні.

IАЖіРС

Складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне правілаў палявання.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РАУС На мінулым тыдні выяўлена 3 трупы, у тым ліку самазабойцы. У бальніцу брыгадай “хуткай” з Булгароў дастаўлена нецвярозая жанчына, якую збіў муж, з Вязычына —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика