Касманаўты завіталі ў Нясвіж…. 21.by

Касманаўты завіталі ў Нясвіж…

19.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

З 10 па 15 верасня ў Мінску праходзіў 31-ы міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў.

За гэтыя дні госці  пазнаёміліся з гісторыяй Беларусі, яе поспехамі ў галіне касмічных даследаванняў. Касманаўтам прадэманстравалі беларускія тэхналогіі стварэння аптычнай апаратуры высокага вырашэння, касмічных люстэркаў з асаблівай гладкасцю, апаратуру для дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, паказалі вынікі рэалізацыі серыі касмічных праграм Саюзнай дзяржавы.


Хлеб-соль касмічным гасцям

Пасля адкрыцця кангрэса прайшлі дзве тэхнічныя сесіі. Першая з іх была прысвечана тэме кангрэса — «Мы ствараем касмічную будучыню». Падчас другой сесіі касманаўты, якія вярнуліся з арбіты за апошні год, выступілі са справаздачай пра свае палёты.


Пачынаецца экскурсія ў замак


Дэлегацыю касманаўтаў сустракаюць работнікі культуры раёна ў вобразах князёў Радзівілаў

Падчас кангрэса прайшла цырымонія ўскладання кветак да манумента Перамогі. А ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбыліся дзве тэхнічныя сесіі. Іх аб’ядноўвала тэма «Наша будучыня ў космасе». Дзень супольнасці прайшоў 12 верасня. У гэты дзень касманаўты наведалі беларускія школы, універсітэты, інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук, Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. 13 верасня прайшла яшчэ адна тэхнічная сесія — па космасе і навуцы. Генеральная асамблея асацыяцыі, бізнес-сесіі адбыліся 14 верасня. Затым удзельнікі кангрэса заклалі ў Батанічным садзе Алею касманаўтаў. Кожны касманаўт пасадзіў калонападобны ядловец, крона якога мае форму ракеты. Таксама для гасцей былі арганізаваны экскурсіі па знакавых мясцінах Беларусі. Касманаўты завіталі і ў Нясвіж, дзе пазнаёміліся з яго славутасцямі.

«НН».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 10 па 15 верасня ў Мінску праходзіў 31-ы міжнародны кангрэс Асацыяцыі ўдзельнікаў касмічных палётаў. За гэтыя дні госці  пазнаёміліся
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика