В кафе «Папараць-кветка» не только вкусно, но и уютно!. 21.by

В кафе «Папараць-кветка» не только вкусно, но и уютно!

19.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

“Кафэ “Папараць-кветка” стала яшчэ больш прывабным! Завітаўшы сюды паабедаць, былі прыемна здзіўлены чарговым пераўтварэннем у інтэр’еры! А калі свабодна, заўсёды выбіраем аранжавую канапу!”

Такія водгукі давялося пачуць ужо ад многіх наведвальнікаў кропкі грамадскага харчавання. І, сапраўды, кафэ набыло больш сучасны выгляд. Стварылі ж яго шляхам заніравання месцаў адпачынку ўздоўж акна і ўстаноўкі зручных мяккіх канап ярка-аранжавага колеру. У адной такой зоне размесціцца невялікая кампанія. Па-ранейшаму тут можна паабедаць і за звычайным сталом.

Таксама райспажыўтаварыства рэалізавала і сваю даўнюю задуму стварэння ў кафэ дзіцячай зоны. Яна хоць і невялікая, але прывабная, спецыяльна набытая мэбля разлічана для юных наведвальнікаў, а вясёлы малюнак на сценах уздымае настрой.

– Стараемся не адставаць ад моды, тым больш што гэтая кропка карыстаецца ва ўшачан папулярнасцю. І прыемна чуць водгукі кшталту: “У вас не горш, чым у горадзе”. Толькі хочацца, каб усе нашы наведвальнікі цанілі і беражліва адносіліся да таго, што мы ствараем для іх, – адзначае начальнік аддзела грамадскага харчавання райспажыўтаварыства Т.Глінская.

Між тым, ушацкія кааператары стараюцца, каб спажыўцам было не толькі зручна і камфортна, але і смачна. У планах “Папараць-кветкі” – парадаваць наведвальнікаў навінкамі ў меню.

Вольга КАМАРКОВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
“Кафэ “Папараць-кветка” стала яшчэ больш прывабным! Завітаўшы сюды паабедаць, былі прыемна здзіўлены чарговым пераўтварэннем у інтэр’еры! А калі свабодна,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика