Куды пайшлі выпускнікі?. 21.by

Куды пайшлі выпускнікі?

21.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

6b312ea27686175ebd347ff2325eab4f
У мінулым годзе на Століншчыне 785 чалавек закончылі 11 класаў. З іх 728 працягваюць навучанне ва ўстановах рознага ўзроўню. У вну пайшлі 278 чалавек – гэта 35,41 працэнта ад агульнай колькасці выпускнікоў.

Традыцыйна да сярэдзіны верасня аддзел па адукацыі збірае звесткі пра кожнага выпускніка, каб ні адзін чалавек не застаўся па-за бортам жыцця. Гэты год не стаў выключэннем. Намеснік начальніка аддзела па адукацыі Алена Васільеўна Васькавец падзялілася інфармацыяй аб размеркаванні выпускнікоў пасля трэцяй і другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі (11 і 9 класаў).

З тых, хто працягнуў навучанне, – адзін выпускнік  пайшоў вучыцца за межамі Беларусі, чатыры працаўладкаваны, тры працягнулі навучанне на падрыхтоўчых курсах, 50 не вучацца і не працаўладкаваны. У мінулым годзе было незанятых і непрацаўладкаваных 78 чалавек.

У апошнія гады назіраецца станоўчая дынаміка. Усё менш вучняў застаюцца дома без справы, аддаюць перавагу тым ці іншым установам адукацыі. У 2016 годзе працягнулі навучанне 87,3 працэнта, у 2017 – 89 працэнтаў, у 2018 – 92,7 працэнта.

Раней вялікі працэнт па незанятых пасля заканчэння 11 класаў назіраўся ў школах аграгарадка Альшаны. Зараз там ідзе рост зацікаўленых у адукацыйным працэсе, але, нягледзячы на гэта, паказчык самы нізкі не толькі ў раёне, але і вобласці. Сёлета са 118 чалавек дзвюх школ Альшан працягнулі навучанне 82 чалавекі, ці 69,5 працэнта. У 2016 годзе было 39,4 працэнта, у 2017 – 51,3 працэнта. Калі ў СШ № 1 заняты падсобнай гаспадаркай 22,5 працэнта выпускнікоў, то ў СШ № 2 ледзь не палавіна – 42,6 працэнта.

Калі глядзець у разрэзе апошніх гадоў на агульную сітуацыю па колькасці паступаючых у вну, то гэты паказчык  зніжаецца. У 2016 годзе 39,6 працэнта выпускнікоў пайшлі ў вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 2017 – 37,6 працэнта. Сёлета – 35,4 працэнта. Такі спад з году ў год засмучае, але разам з тым павялічваецца колькасць паступіўшых ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай  адукацыі. Калі вярнуцца да гэтай сітуацыі зноў праз некалькі гадоў, то можна ўбачыць, што пасля заканчэння сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў вучні ўсё ж ідуць атрымліваць вышэйшую адукацыю. Таму спецыялісты з добрай базай у нас будуць. Але кожны выбірае свой шлях да вышэйшай адукацыі. Як адна з прычын непаступлення ў вну адразу пасля 11 класа – немагчымасць прайсці на бюджэт. А вось у ссну можна атрымаць спецыяльнасць бясплатна, калі маеш пэўны прахадны бал. Пасля заканчэння некаторых такіх устаноў можна пайсці на скарочаны тэрмін у вну. Гэта як адна з прычын. На самай справе іх даволі шмат.

Лідарам па паступленні вучняў у вну застаецца Столінская дзяржаўная гімназія — 90,3 працэнта выпускнікоў сталі студэнтамі ўніверсітэтаў. 79,4 працэнта выпускнікоў СШ № 2 г. Століна працягнулі вучобу ў вну. Высокі працэнт паступлення паказалі выпускнікі Плотніцкай СШ – 70 працэнтаў, СШ № 2 г. Давыд-Гарадка – 68,8 працэнта, Фядорскай – 66,7 працэнта, Асаўской – 62,5 працэнта, Церабяжоўскай — 60 працэнтаў.

Ёсць установы, дзе працэнт паступлення ў вну наогул вельмі нізкі. Колькасць паступіўшых у вну сярод выпускнікоў Харомскага НПК “Яслі-сад СШ” наогул раўняецца нулю. Толькі 5,6 працэнта СШ № 1 аг. Альшаны, 7,1 працэнта — Арлоўскай СШ, 8,7 працэнта — Белавушскай СШ навучаюцца ў вну.

З году ў год павялічваецца колькасць тых, хто пайшоў вучыцца ў сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы. Калі ў 2016 годзе было 28,6 працэнта, у 2017 – 34,8 працэнта, то сёлета – 36,2 працэнта. 20 выпускнікоў СШ №1 аг. Альшаны пайшлі ў ссну, 19 – Рубельскай СШ, 18 – Веляміцкай СШ, 16 – СШ № 3 г. Століна, 12 – СШ № 3 р. п. Рэчыца.

Прафесійна-тэхнічную адукацыю сёлета выбралі 165 чалавек, ці 21 працэнт ад агульнай колькасці выпускнікоў. Гэта таксама на 4,6 працэнта больш, чым у мінулым годзе.  31 выпускнік СШ № 21 аг. Альшаны выбраў прафесійна-тэхнічныя навучальныя ўстановы, 19 – Рубельскай СШ, 14 – СШ № 2 аг. Альшаны. З васьмі ўстаноў адукацыі ні адзін выпускнік не пайшоў асвойваць рабочыя спецыяльнасці.

Другую ступень навучання (9 класаў) закончылі 1017 чалавек. З іх працягнулі навучанне 99,9 працэнта выпускнікоў. У дзясяты клас пайшлі 730 чалавек (71,8 працэнта). 206 чалавек, ці 20,3 працэнта сталі навучэнцамі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў. 80 чалавек, ці 7,9 працэнта выбралі прафесійна-тэхнічную адукацыю.

Немагчыма не адзначыць, што колькасць вучняў, якія працягнулі навучанне ў 10 класе, у параўнанні з мінулым годам паменшылася. У 2017 годзе складала 77,1 працэнта. А вось колькасць выбраўшых ссну сёлета ў параўнанні з мінулым годам вырасла з 13,1 працэнта да 20,3 працэнта. Колькасць выбраўшых прафесійна-тэхнічную адукацыю паменшылася з 9,1 працэнта ў мінулым годзе да 7,9 працэнта сёлета.

Сярод незанятых выпускнікоў 9 класаў сёлета 1 чалавек. У мінулым годзе такіх было тры чалавекі, у 2016 – 13 чалавек.

— З усімі вучнямі, якія не працягнулі навучанне, а таксама з іх бацькамі класныя кіраўнікі правялі гутаркі аб неабходнасці працягнуць навучанне. Індывідуальная работа з гэтымі вучнямі праводзіцца і зараз установамі прафтэхадукацыі. Спадзяёмся, што многія з іх усё ж працягнуць навучанне, каб атрымаць працоўную прафесію, — адзначыла Алена Васільеўна Васькавец.

Таццяна

СЕГЕН

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мінулым годзе на Століншчыне 785 чалавек закончылі 11 класаў. З іх 728 працягваюць навучанне ва ўстановах рознага ўзроўню. У
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика