Шахматно-шашечный клуб теперь базируется на ФОК «Юность-Ушачи»
21.09.2018
—
Разное
|
Яшчэ адзін від спорту атрымаў нядаўна прапіску ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва-Ушачы” – тут будзе базіравацца раённы шахматна-шашачны клуб, які на гэтым тыдні аднавіў сваю дзейнасць. І заўсёды з задавальненнем прыязджаюць да ўшацкіх аднадумцаў, каб папрактыкавацца ў любімай гульні. Шахматны турнір, што прайшоў у нашым райцэнтры ў мінулую нядзелю, якраз быў прысвечаны адкрыццю клуба. Ігракі з Бешанковіч, Глыбокага, Лепеля, Полацка, Шуміліна і трох ушацкіх каманд захапляльна правялі час і выявілі мацнейшых. А імі ў камандным заліку сталі лепяльчане, апярэдзіўшыя прадстаўнікоў першай ушацкай і глыбоцкай каманд, якія занялі другое і трэцяе месцы. У асабістым заліку не было роўных дзесяцікласніку Уладзіславу Мухіну, які набраў 8,5 ачка з 9 магчымых – да слова, адзінай нічыёй з юным полацкім першаразраднікам адзначыўся У.Верлаў. Другое і трэцяе месцы на рахунку лепельскіх шахматыстаў Я.Мудрага і В.Прохарава. Адмысловыя прызы атрымалі лепшы мясцовы ігрок (ім стаў Аляксандр Крацёнак, які набраў 6 ачкоў), самы малады ўшацкі шахматыст дзевяцікласнік Яўген Бутоўскі і самы сталы – Анатоль Ільіч Кузмічонак. Усе ўдзельнікі турніру атрымалі буклеты “Ушачы-Юнацтва”. Выява нашага комплексу прысутнічала і на медалях, а сярод прызоў былі прыгожыя талеркі з малюнкамі ўшацкіх славутасцяў. Сродкі на ўзнагароды і сувеніры вылучылі ФСК “Ураджай” і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а раённы савет ветэранаў аказаў садзейнічанне ў арганізацыі мерапрыемства. “Асабіста мяне радуе, што на турніры ва Ушачы прыязджаюць новыя ўдзельнікі, – адзначае У.Верлаў. – У гэты раз, даведаўшыся пра яго правядзенне з інтэрнэта, бацькі прывезлі з Наваполацка сына-школьніка. Ну і, канечне, нам было вельмі прыемна, калі кіраўнікі каманд аднадушна прызналі, што гэта быў самы лепшы сёлетні турнір!” Наталля БАГДАНОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ адзін від спорту атрымаў нядаўна прапіску ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва-Ушачы” – тут будзе базіравацца раённы шахматна-шашачны клуб,... |
|