Ля вадасховішча “Дразды” затрымалі агрэсіўнага мужчыну з нажом. 21.by

Ля вадасховішча “Дразды” затрымалі агрэсіўнага мужчыну з нажом

23.09.2018 14:10 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

Ля вадасховішча “Дразды” затрымалі агрэсіўнага мужчыну з нажом, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Гэта адбылося ўдзень 22 верасня, прыкладна ў 12.20. Аўтапатруль АМАП аб’язджаў тэрыторыю і пабачыў ля дамбы мужчыну, чые паводзіны выглядалі неадэкватнымі: ён крычаў, махаў рукамі, нецэнзурна выражаўся.

Калі праваахоўнікі падышлі да мужчыны, ён пусціўся наўцёкі, а потым дастаў нож і пайшоў у бок амапаўцаў. Патрабаванні спыніцца ён праігнараваў, таму патрульныя зрабілі папераджальны стрэл у паветра. Гэта змусіла парушальніка кінуць нож на зямлю і спыніцца.

Мужчыну затрымалі і даставілі ў Цэнтральнае РУУС. Там высветлілася, што затрыманаму 37 гадоў, ён нідзе не працуе, раней прыцягваўся да адказнасці за маёмасныя злачынствы і незаконны абарот наркотыкаў.

Па факце інцыдэнту праводзяць праверку.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў Ля вадасховішча “Дразды” затрымалі агрэсіўнага мужчыну з нажом, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Гэта...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика