Аранжавы ўзровень небяспекі на панядзелак: дажджы і вецер да 22-27 м/с
23.09.2018 17:04
—
Разное
|
Фота з адкрытых крыніцаў У бліжэйшыя суткі, 24 верасня ў Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. Уначы на паўднёвым захадзе пройдуць дажджы, удзень — дажджы будуць працяглыя і моцныя на большай частцы тэрыторыі краіны. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні: уначы па паўднёвым захадзе, а ўдзень у многіх раёнах моцны, парывісты, месцамі вельмі моцны. Парывы ветру будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду, а месцамі — 22-27 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-10 градусаў цяпла, на поўначы месцамі 2-4 са знакам плюс. Удзень будзе 8-14 цяпла, толькі ў Гомельскай вобласці да +16, паведамляе рэсурс У аўторак надвор’е з моцным ветрам захаваецца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота з адкрытых крыніцаў У бліжэйшыя суткі, 24 верасня ў Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е. Уначы на паўднёвым захадзе пройдуць дажджы, удзень — дажджы будуць... |
|