Каманда вадзіцеляў Смаргонскага аўтапарка заняла першае месца на абласным конкурсе прафесійнага майстэрства. 21.by

Каманда вадзіцеляў Смаргонскага аўтапарка заняла першае месца на абласным конкурсе прафесійнага майстэрства

25.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На тэрыторыі аўтапарка №17 прайшоў штогадовы абласны конкурс прафесійнага майстэрства вадзіцеляў аўтобусаў і гузавых аўтамабіляў, якія працуюць у раённых філіялах “Гроднааблаўтатранса”.
Конкурс_автопарк_Сморгонь_1 001.jpg

 Галоўны суддзя дае каманду “На старт!”


Каб разлічваць на ўзнагароды, канкурсантам неабходна з мінімальнай колькасцю памылак выканаць шэраг практыкаванняў: заехаць заднім ходам на стаянку, не збіўшы металічныя стойкі, тое ж самае зрабіць і на крузе, загнаць аўтобус альбо фуру ў імправізаваны цесны бокс, добра праехаць “змейку”, зняць на хаду са стойкі абруч і павесіць яго на другую стойку, удала праехаць па каляіне і на фінішы спыніцца ў строга вызначаным месцы. На жаль, не ўсім вадзіцелям удалося пазбегнуць памылак, на іх колькасць паўплывалі хваляванне і спешка, таму што затрачаны час суддзі таксама ўлічвалі.

Калі закончыліся спаборніцтвы, і журы падвяло вынікі, то лепшай аказалася каманда вадзіцеляў аўтапарка №17. Яна заняла першае месца.

Конкурс_автопарк_Сморгонь_1 003.jpg

Паркоўка на стаянку заднім ходам.

Конкурс_автопарк_Сморгонь_1 012.jpg

Заезд у бокс.

Конкурс_автопарк_Сморгонь_1 017.jpg

Выкананне практыкавання “Круг”.

Конкурс_автопарк_Сморгонь_1 023.jpg

“Змейка” заднім ходам.

Конкурс_автопарк_Сморгонь_1 025.jpg

Надзяванне абруча на стойку.

Конкурс_автопарк_Сморгонь_1 039.jpg

Перадача эстафетнай палачкі.

Конкурс_автопарк_Сморгонь_1 044.jpg

Фура заязджае ў бокс заднім ходам.

Конкурс_автопарк_Сморгонь_1 127.jpg

На фінішы вадзіцель грузавіка крыху не даехаў да цэнтра круга.

Конкурс_автопарк_Сморгонь_1 451.jpg

Перад удзельнікамі абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства вадзіцеляў  аўтапаркаў выступаюць чарлідэры з Гродна.

Конкурс_автопарк_Сморгонь_1 468.jpg

Чарлідэры.

Конкурс_автопарк_Сморгонь_1 519.jpg

Уручэнне ўзнагарод пераможцам і прызёрам.

Конкурс_автопарк_Сморгонь_1 540.jpg

На п’едэстале гонару. Першае месца зяняла каманда вадзіцеляў аўтапарка №17.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На тэрыторыі аўтапарка №17 прайшоў штогадовы абласны конкурс прафесійнага майстэрства вадзіцеляў аўтобусаў і гузавых аўтамабіляў, якія працуюць у раённых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика