Сустрэча з беларускай паэткай Ірынай Мікалаеўнай Ляшкевіч
25.09.2018 10:56
—
Разное
|
28 верасня 2018г. а 15 гадзіне ў канферэнц-зале Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А.С. Пушкіна адбудзецца сустрэча з беларускай паэткай, членам Саюза беларускіх пісьменнікаў Ірынай Мікалаеўнай Ляшкевіч. Нарадзілася Ірына Мікалаеўна ў вёсцы Мачуль Столінскага раён, дзе і жыве сёння. Скончыла Беларускі дзяржаўны істытут народнай гаспадаркі, але працаваць пайшла настаўнікам музыкі ў Мачульскай сярэдняй школе, бо атрымала добрую музычную адукацыю (Альпенская дзіцячая музычная школа). Лепшыя творы майстра слова са зборнікаў паэзіі “Сувой” (2000), “Вас я чакала” (2018) друкаваліся ў часопісах “Маладосць”, “Крыніца”, “Роднае слова” і інш. Вершы Ірыны Мікалаеўны адзначаны трэцяй прэміяй на рэспубліканскім літаратурным конкурсе “Дэбют” (1998). Як найлепшы зборнік паэзіі адзначаны “Сувой”, які атрымаў украінскую літаратурную прэмію імя П. Красюка (2013). Запрашаем ўсіх аматараў паэзіі па адрасе: г.Брэст, б-р Т. Шаучэнкі, 3. Уваход вольны.>
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
|