Савецкае РУУС у Мінску ачапілі з-за падазроных сумак
26.09.2018 17:50
—
Разное
|
Фота: sb.by 26 верасня будынак РУУС Савецкага раёна Мінска ачапілі і выклікалі брыгаду сапёраў, паведамляе Адна са службаў таксі прыняла заказ ад кліента на дастаўку ў Нацыянальны аэрапорт Мінск. Таксовец прывёз у аэрапорт пасажыра і ягоныя вялікія сумкі. Мужчына на выгляд арабскай нацыянальнасці, прыехаўшы ў аэрапорт, папрасіў пачакаць яго і пайшоў у банк мяняць грошы, бо не меў пры сабе беларускіх рублёў для аплаты паездкі. У багажніку таксоўкі пасажыр пакінуў свае рэчы. Праз доўгі час мужчына не вярнуўся. Тады таксовец павёз сумкі ў міліцыю. Супрацоўнікі Савецкага РУУС ачапілі будынак, эвакуявалі людзей і выклікалі сапёраў. Выбуховых прыладаў у сумках не знайшлі. Цяпер ідзе праверка і высвятляецца ўладальнік сумак. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: sb.by 26 верасня будынак РУУС Савецкага раёна Мінска ачапілі і выклікалі брыгаду сапёраў, паведамляе прэс-служба сталічнай міліцыі. Прычынай гэтага сталі... |
|