Да 130-годдзя Драздовіча выпушчаны дызайнерскі космагадзіннік і інтэр’ерныя прынты
28.09.2018 13:32
—
Разное
|
Фота: imago.by
Колькасць гадзіннікаў лімітаваная: толькі 50 асобнікаў. Кожны асобнік пранумараваны. Форма корпуса адпавядае стылістыцы 1920-х, у “сэрцы” – японскі кварцавы механізм Miyota. Гадзіннік выраблены на Мінскім гадзіннікавым заводзе “Луч”. На думку стваральнікаў, космагадзіннік можа спадабацца тым, хто любіць хэнд-мэйд, любіць рабіць нешта прыгожае рукамі. “Малюеце вы ці паліруеце дрэва – космагадзіннік ад дзядзькі Язэпа будзе творчым талісманам, бутэлечнай поштай з нашага мінулага”, – паведамілі UDF.BY у студыі imago.by. Фота: imago.by Таксама студыяй створаны інтэр’ерныя прынты паводле касмічных лінарытаў Язэпа Драздовіча. Выявы надрукаваныя ўручную на баваўнянай паперы ручной адліўкі і аздоблены ў стылі скандынаўскага мінімалізму. Фота: imago.by Лінарыт – гравюра на лінолеуме, мастацкая тэхніка, з’явілася ў пачатку 20 стагоддзя. Выява выразаецца на лінолеуме (або іншым палімеры) і друкуецца ўручную (прынцып высокага друку). Студыя Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Патрыятычны дызайн у стылі вядомага беларускага мастака Язэпа Драздовіча. |
|