Дзецям – бацькоўскія клопат і ўвага. 21.by

Дзецям – бацькоўскія клопат і ўвага

28.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

КОЖНЫ навучальны год – гэта і выпрабаванне для бацькоў, уклад якіх у працэс пераўтварэння школьніка ў адукаванага, здаровага, упэўненага ў сваіх сілах дарослага чалавека немагчыма пераацаніць. Абавязкам бацькоў з’яўляецца арганізацыя побыту вучня: правільнае абсталяванне працоўнага месца, прадумванне рацыёну харчавання, кантроль за захаваннем рэжыму дня і забеспячэнне дастатковага па часе і паўнавартаснага па якасці сну.
Здаровы сон
Паводле даследаванняў, сучасныя школьнікі спяць на 1,5-3 гадзіны менш, чым пару дзясяткаў гадоў таму спалі іх бацькі, будучы ў тым жа ўзросце. Назапашаны дэфіцыт сну па згубным уздзеянні на арганізм параўноўваюць з гіпадынаміяй або курэннем. Чалавечы мозг развіваецца да 21-гадовага ўзросту, у тым ліку і ў час сну, таму доўгае недасыпанне ў перыяд росту і станаўлення арганізма можа прывесці да непапраўных змен у структуры галаўнога мозга, ад якіх немагчыма пазбавіцца дадатковымі гадзінамі сну. І менавіта таму хранічнае недасыпанне больш небяспечнае для дзяцей і падлеткаў, чым для дарослых.
Перш за ўсё хранічны дэфіцыт сну прыводзіць да зніжэння разумовых здольнасцяў дзяцей. У эксперыменце шасцікласнік, які спаў на гадзіну менш усяго толькі на працягу месяца, па сваіх разумовых здольнасцях і ведах скаціўся да ўзроўню чацвёртакласніка. Справа ў тым, што менавіта ноччу падчас сну мозг перапрацоўвае атрыманую днём інфармацыю, пераводзячы яе ў доўгатэрміновую памяць. Чым больш дзіця запамінае на працягу дня, тым больш сну яму неабходна. Можна казаць аб прамой сувязі недасыпання з узроўнем ведаў вучняў і з іх адзнакамі ў дзённіку.
З недахопам сну звязана і парушэнне выпрацоўкі пэўных гармонаў, якія рэгулююць рост і развіццё дзіцяці. Гэта прыводзіць да недастатковага фізічнага развіцця (затрымка росту і недаразвіццё мускулатуры, палавога развіцця), а таксама да адставання сацыяльнага развіцця з фарміраваннем неадпаведных формаў паводзін.
Даследаванні навукоўцаў паказваюць, што працягласць сну ў школьнікаў пачатковых класаў павінна складаць каля 10 гадзін, у дзяцей ва ўзросце ад 11 да 16 гадоў – не менш за 8 гадзін. Падлеткам у 16 і больш гадоў нельга спаць менш за 7 гадзін у суткі. Класціся спаць школьнікам трэба не пазней за 22 гадзіны.
Правільнае харчаванне
Дзеці павінны атрымліваць гарачую ежу не менш як тры-чатыры разы на дзень. Сняданак пры гэтым абавязковы. Дзеці, якія штораніцы сытна снедаюць, лепш вучацца, радзей прапускаюць заняткі ў школе і радзей пакутуюць ад залішняй вагі, нават калі за дзень атрымліваюць больш калорый. Дзеці, якія не снедаюць, адчуваюць дэфіцыт энергіі такі, што пераядаюць за абедам і вячэрай, часцей хварэюць на прастудныя захворванні.
Кожны дзень дзеці павінны атрымліваць малочныя прадукты, аддаючы перавагу традыцыйным: малаку, кефіру, ражанцы, тварагу, сыру, смятане, ёгуртам (з тэрмінам прыдатнасці не больш за месяц). Пры набыцці новых відаў прадуктаў і напояў звяртайце ўвагу на ўтрыманне штучных дабавак, кансервантаў і фарбавальнікаў, якія ўплываюць на неакрэплы арганізм дзіцяці. Запомніце: простыя і натуральныя прадукты больш бяспечныя і карысныя для дзіцячага арганізма. Не купляйцеся на яркія этыкеткі і рэкламу.
Кожны дзень дзеці павінны ўжываць не менш за пяць порцый гародніны і садавіны (1 порцыя – гэта адзін фрукт ці гародніна сярэдняга памеру, кубак ці жменя дробна нарэзанай гародніны або ягад).
Камфортная прастора
У дзіцяці павінна быць камфортна ўладкаваная прастора для выканання дамашніх заданняў. Яго ўласны стол павінен адпавядаць росту. Праверыць, ці падыходзіць мэбля па вышыні, можна з дапамогай правіла «прамых вуглоў»: у школьніка, які сядзіць, каленны, галёнкаступнёвы і тазасцегнавы суставы павінны быць сагнутыя пад вуглом 90 градусаў. Прасачыце, каб рукі ляжалі на стальніцы. Калі стол падыходзіць дзіцяці, яго плячо і перадплечча таксама ўтвараюць прамы вугал. На працоўным стале павінны знаходзіцца толькі неабходныя рэчы: падстаўка для кніг і шклянка для ручак. Трэба таксама вызначыцца з месцам для кніг, сшыткаў і іншых навучальных прылад: яны павінны быць пад рукой, але не перашкаджаць.
Працоўны стол трэба паставіць насупраць акна. Для штучнага асвятлення лепш выкарыстоўваць настольную лямпу на гнуткай ножцы.
Дазіраванне гаджэтаў
Вельмі важным момантам захавання і ўмацавання фізічнага здароўя дзяцей з’яўляюцца дастатковая рухальная актыўнасць і дазіраваная інфармацыйная нагрузка, якія падразумяваюць абмежаванне часу знаходжання за камп’ютарам і тэлевізарам, разумную колькасць гурткоў для наведвання.
Важна таксама навучыць дзіця правільна карыстацца мабільным тэлефонам і аксесуарамі да яго, каб паменшыць шкоду ад іх. Рэч у тым, што выпраменьванне, якое генерыруе мабільная трубка, паглынаецца тканкамі галавы (клеткамі мозга, сятчаткай вачэй, слыхавымі структурамі) з павышэннем у іх тэмпературы ў сярэднім на два градусы, што можа прывесці да пагаршэння зроку і слыху, зніжэння актыўнасці імуннай сістэмы, парушэння сну, памяці, увагі.
Небяспечна таксама выкарыстанне мініяцюрных слухавак, ад якіх электрамагнітнае выпраменьванне ідзе на шырокія ўчасткі мозга. Любая размова па мабільным тэлефоне не павінна быць большай за тры-пяць хвілін, а агульная працягласць гутарак па тэлефоне ў суткі не павінна перасягаць 30 хвілін. Перыяд паміж размовамі не павінен быць меншым за 15 хвілін.
Бацькоўская адказнасць
Варта сказаць, што дзеці маюць патрэбу ў бацькоўскай любові, дысцыпліне, бяспецы. Жаданне дзяцей вучыцца, іх паспяховасць, здароўе і агульная працаздольнасць шмат у чым залежаць ад бацькоў.
Алена ЛОЙКА,урач-гігіеніст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
КОЖНЫ навучальны год – гэта і выпрабаванне для бацькоў, уклад якіх у працэс пераўтварэння школьніка ў адукаванага, здаровага, упэўненага ў сваіх сілах дарослага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика