Кропка адліку – цвярозасць. 21.by

Кропка адліку – цвярозасць

28.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

IMG_1435

Назіральная камісія райвыканкама правяла сваё чарговае пасяджэнне на базе райаддзела міліцыі. На прафілактычную сустрэчу былі запрошаны асобы, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, і тыя, хто асуджаны да пакарання без пазбаўлення волі. Гэтыя людзі не ізаляваны ад грамадства, яны знаходзяцца на волі, але ў многіх паралізавана ўласная ўнутраная воля. Над іх жыццём і лёсам валадарыць адно жаданне – ужываць спіртныя напіткі.
Грамадскасць рэагуе на гэтую праблему, імкнецца паўплываць на асуджаных і вярнуць іх у грамадства. Далёка не заўсёды гэта ўдаецца. На фоне злоўжывання спіртнымі напіткамі, як слушна падкрэсліў намеснік начальніка райаддзела міліцыі – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Руслан Харута, фіксуецца ў раёне асноўны «вал» правапарушэнняў і злачынстваў. На цвярозую галаву тыя, хто іх учыніў, шчыра каюцца: «Гарэлка вінавата. Калі б не яна, нічога падобнага не зрабілі б».
Алкагалізм не толькі штурхае да рэцыдыўнай злачыннасці і, адпаведна, да новых тэрмінаў зняволення. Ён прыводзіць да сямейнай нядобранадзейнасці. Сярод асуджаных ёсць жанчыны, у якіх адабраны непаўналетнія дзеці. Вывады робяць не ўсе, таму да парушальнікаў прымяняюцца і прымусовыя меры лячэння ад алкагалізму. Руслан Харута прывёў красамоўную статыстыку: з 26-ці асоб, якія сёлета накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый, 40 працэнтаў складаюць жанчыны. Некаторыя трапляюць у ЛПП не першы раз… Са злоўжываннем алкаголем звязаны і факты атручэння сурагатамі.
У зале сабраліся людзі рознага ўзросту, але старшыня назіральнай камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая звяртае ўвагу ў першую чаргу на моладзь. Задае пытанні, каб зразумець, як маладыя людзі, у якіх жыццё толькі пачынаецца, маглі трапіць у катэгорыю асуджаных. Адказы розныя. Неабдуманыя паводзіны… Учынак за кампанію… Збег непрыемных абставін… Напэўна, ад гэтага ніхто не застрахаваны. Але нездарма кажуць: не бойся ўпасці, бойся не падняцца. Важна асэнсаваць свае памылкі і паволі, крок за крокам, зрабіць выбар на карысць новага жыцця. Як правіла, на гэтым шляху лячэнне ад алкагольнай залежнасці становіцца ці не самай галоўнай умовай.
Лячэнне ад алкагольнай залежнасці, як зазначыў урач псіхіятр-нарколаг ЦРБ Яўген Бахар, бывае эфектыўным толькі ў тым выпадку, калі чалавек бачыць праблему і, у выніку пэўнай унутранай трансфармацыі, прымае адказнае для сябе рашэнне – жыць па-новаму. Адным словам, бярэ за кропку адліку цвярозасць. У наркалагічным кабінеце ЦРБ (каб. № 321 паліклінікі) заўсёды гатовы даць кансультацыю і ўдзяліць увагу кожнаму чалавеку, пры неабходнасці накіраваць яго на бясплатнае стацыянарнае лячэнне. Яўген Бахар пакінуў для прысутных памяткі, брашуры, інфармацыя з якіх можа быць карыснай і своечасовай.
Практыка паказвае, што працэс выздараўлення не носіць стыхійнага, аднабаковага, толькі медыцынскага, характару. Ён уключае і ўпарадкаванне сацыяльных праблем. Адна з актуальных – працаўладкаванне. Высветлілася, што сярод прысутных ёсць людзі, якія не маюць работы. Сярод прапаноў, якія агучыла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Людкевіч, – і грамадскія работы. Да прыкладу, жадаючыя могуць папрацаваць на ўборцы цыбулі ў прыватным прадпрыемстве «Профі-Аграцэнтр». Упраўленне арганізуе дастаўку. Заробак – 15 рублёў у дзень. Зразумела, што хочацца нечага большага і прывабнага, але на рынку працы свае цяжкасці, і да іх, хочаш-не хочаш, трэба прыстасоўвацца. Акрамя таго, беспрацоўных служба занятасці накіроўвае на навучанне, перанавучанне.
Тым, хто вярнуўся з месцаў пазбаўлення волі, мае матэрыяльныя цяжкасці, ёсць магчымасць звярнуцца па адрасную дзяржаўную сацыяльную дапамогу. Зразумела, з пашпартам. У некаторых і гэтая праблема не вырашана. «Нельга сядзець без пашпарта, нічога не рабіць для яго афармлення і чакаць дапамогі ад дзяржавы, органаў мясцовай улады», – папярэдзіла Жанна Лысая.
Перад прысутнымі таксама выступіў в. а. начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі райаддзела міліцыі Андрэй Аляшкевіч.
Хочацца верыць, што і ў саміх асуджаных з’явіцца жаданне дзейнічаць і вырашаць уласны лёс.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Назіральная камісія райвыканкама правяла сваё чарговае пасяджэнне на базе райаддзела міліцыі. На прафілактычную сустрэчу былі запрошаны асобы, якія вызваліліся...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика