Ветэранскі падворак – стыльны дворык. 21.by

Ветэранскі падворак – стыльны дворык

28.09.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Працягваецца раённы агляд-конкурс «Ветэранскі падворак», прысвечаны Году малой радзімы.
Многія ветэраны вайны і працы з ахвотай адгукнуліся на прапанову раённай ветэранскай арганізацыі, тым больш што падворкі многіх з іх дагледжаныя і квітнеючыя, з утульна наладжаным побытам і сваімі адметнасцямі.
Узор для маладых
У ходзе правядзення агляду-конкурсу «Ветэранскі падворак» сваімі ўражаннямі падзялілася старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Наталля Лапко:
– Я ў захапленні ад нашых ветэранаў, удзельнікаў конкурсу. Яны такія актыўныя, творчыя, эксклюзіўныя! Колькі працы і цярпення яны ўкладваюць у тое, што робяць! Прадстаўлена на конкурс многа дастойных сядзіб, але гэта далёка не ўсе. Многія ветэраны застаюцца дбайнымі гаспадарамі і, пры гэтым, вельмі сціплымі людзьмі. А нам хацелася б, каб даведаліся і пра іх.
Удзельнікі конкурсу «Ветэранскі падворак» – гэта ўзор для маладых сем’яў.
У конкурсе прадугледжаны розныя намінацыі: «Ад прыроды матэрыял – ад майстроў талент» (вырабы з дрэва, гародніны, садавіны), «Кветкавая фантазія» (кампазіцыі з кветак), «Сабе на карысць» (нарыхтоўкі з таго, што вырашчана на сваім участку), «Я на падворку не адзін» (з любоўю да дамашніх жывёлін), – таму гэты праект цікавы яшчэ і тым, што знаёміць з лёсамі людзей старэйшага пакалення, іх захапленнямі, поглядам у заўтрашні дзень.
А старэйшай удзельніцы – 92
Давайце бліжэй пазнаёмімся з некаторымі канкурсантамі.
SAM_1602_1

SAM_1650_1

Стаўбчанка Марыя Уладзіміраўна Тарарай, якую вы бачыце на здымку разам з праўнукам Максімам, жыве ў цэнтры Стоўбцаў – на вуліцы Дзяржынскага. Яе сядзіба – нібыта ў рознакаляровым вяночку. Абсаджана з усіх бакоў, у тым ліку такімі кветкавымі экзотамі, як суданская ружа, бругмансія, пеларгонія і т. п. Унутры падворка гаспадыня стварыла і свой стыльны французскі дворык, дзе любіць адпачываць з блізкімі. Марыя Уладзіміраўна працавала на філіяле фабрыкі мастацкіх вырабаў і, ужо будучы на пенсіі, – у АКС. Прымяненне сваёй творчай энергіі яна знайшла і цяпер.
З вёскі Залужжа прадставіла вялікую прэзентацыю сям’я Пакроўскіх, добра вядомая ў наваколлі і ў цэлым на Стаўбцоўшчыне. Гэта ветэранская сядзіба – з пасекай. Пчальніком апякуецца гаспадар, а ў гаспадыні Людмілы Мікалаеўны выдатна атрымліваецца садзіць і даглядаць кветкі, збіраць вырашчаны ў садзе ўраджай, каб потым зрабіць з яго смачныя нарыхтоўкі, якія падабаюцца ўсім дамашнім. Але ўсё-такі хобі гаспадыні звязана з кветкамі. Яны цвітуць на падворку з ранняй вясны і да позняй восені.
SAM_1722_1

SAMSUNG CAMERA PICTURES

Не адвесці вачэй і ад сядзібы стаўбчан Пархімовічаў, што знаходзіцца на вуліцы 17 Верасня ў Стоўбцах. Вялікая колькасць розных насаджэнняў з любоўю і веданнем справы даглядае гаспадыня Раіса Сяргееўна. Яна прыдумала своеасаблівыя ландшафтныя кампазіцыі, кветкавыя фантазіі, экалагічныя сцежкі-дарожкі. Такім чынам, кожны лапік падворка ўпрыгожаны і сваёй вабнасцю заклікае: цудоўнае трэба шукаць не за морам, яно можа быць побач з намі кожны дзень, варта толькі ўмець працаваць і любіць сваю сядзібу!
Сапраўднай сенсацыяй стаў удзел у конкурсе Веры Іванаўны Грамыка са Сцяцкоў. Жанчына 1926 года нараджэння, адна са старажылаў Стаўбцоўшчыны. Не зважаючы на шаноўны век, бабуля Вера не сядзіць без справы, любіць штосьці майстраваць сваімі рукамі. На яе падворку кідаюцца ў вочы розныя лялькі, звяркі, для вырабу якіх ёй дастаткова мінімуму спадручных матэрыялаў. Гэтая аўтарская творчасць прымушае ўсміхнуцца і проста зачароўвае. Мы даведаліся таксама, што бабуля Вера – удава (яе муж Рыгор Антонавіч быў непаўналетнім вязнем вайны). Выхавалі чацвярых дачок. Дай Бог, каб век Веры Іванаўны доўжыўся і яе жыццёвая энергія заставалася такой жа кіпучай!
23 соткі,гаспадарка
IMG_20180904_125432_1

IMG_20180904_125940_1

Сям’я Калкоўскіх пражывае ў Новым Свержані. Эдуарду Вікенцьевічу споўнілася 80, яго жонка Феаксіння Мікалаеўна крыху маладзейшая, аднак гаспадарку яны трымаюць немалую. На падворку – козы, куры і такія цуда-птушкі, як цацаркі, гусі, чацвераногія сябры – сабакі і каты. Вакол дома – 23 соткі зямлі, на якіх гаспадары вырошчваюць садавіну і гародніну, вялікая плошча аддадзена кветкам.
Растуць роўнымі радамі туі звычайныя і шарападобныя. Іх гаспадар вырасціў з чаранкоў. Уваход у дом аплятае лімоннік. Пасадкі аддзяляюць дэкаратыўныя міні-агароджы. Для зручнай прагулкі па ўчастку пракладзены дарожкі. І агарод разбіты на роўныя квадраты, на якіх размяшчаюцца грады. Унутры дома – проста кветкавая казка, створаная гаспадарлівымі рукамі гэтых сужэнцаў.
У свой час Эдуард Вікенцьевіч і Феаксіння Мікалаеўна завяршылі сваю працоўную біяграфію на мясцовым лесазаводзе. Вырасцілі двух сыноў. Феаксіння Мікалаеўна за актыўную грамадскую пазіцыю, аўтарытэт сярод аднавяскоўцаў выбрана старастам.
Таццяна ПЯТКЕВІЧ
ДА ЎВАГІ
Агляд-конкурс «Ветэранскі падворак» працягнецца да 1-га кастрычніка 2018 года.
Заяўкі для ўдзелу ў ім можна падаваць у раённы савет ветэранаў (кантактны тэлефон — 5-01-80). Усе ўдзельнікі атрымаюць памятныя падарункі, а лепшыя работы будуць прадстаўлены для ўдзелу ў абласным конкурсе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Працягваецца раённы агляд-конкурс «Ветэранскі падворак», прысвечаны Году малой радзімы. Многія ветэраны вайны і працы з ахвотай адгукнуліся на прапанову раённай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика