У Гродне захраснуў ліфт з дзецьмі — выклікалі ўсе магчымыя экстраныя службы
29.09.2018 18:24
—
Разное
|
![]() Фота: grodnonews.by У Гродне на вызваленне дзяцей з ліфта, які захрас паміж паверхамі, прыехалі ўсе магчымыя экстраныя службы — МНС, хуткая, міліцыя. Аднак трывога выявілася марнай. Пра гэтае здарэнне паведамляе. Інцыдэнт здарыўся 28 верасня ў 16-павярховым доме па вуліцы Крамко. Дзве дзяўчынкі і адзін хлопчык селі ў ліфт на верхнім паверсе і паехалі ўніз. На першым паверсе ліфт спыніўся, але дзверы не адчыніліся. Дзеці напалохаліся, пачалі плакаць і крычаць. Іх пачула адна з жыхарак дома, запанікавала і адразу паведаміла ў розныя службы, быццам дзеці ўпалі ў шахту ліфта. Праблема вырашылася сіламі аднаго электрамеханіка “Гродналіфта”, які за 10 хвілінаў адамкнуў дзверы ліфта і вызваліў дзяцей. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: grodnonews.by У Гродне на вызваленне дзяцей з ліфта, які захрас паміж паверхамі, прыехалі ўсе магчымыя экстраныя службы — МНС, хуткая, міліцыя. Аднак трывога... |
|