Рядом с Ружанами планируют построить свинокомплекс. Как обычно, жителей волнуют экологические вопросы
01.10.2018 10:44
—
Разное
|
Новыя працоўныя месцы, вытворчасць з 30-адсоткаваю рэнтабельнасцю і даходы ў бюджэт рэгіёну – такія аргументы за пабудову вялікага свінакомплексу пад Ружанамі прыводзіць мясцовае дзяржаўнае аграпрадпрыемства. Аднак шмат якія мясцовыя жыхары не ў захапленні ад гэтай ідэі. 36 тысяч галоваў – столькі мае налічваць свінакомплекс, які акцыянернае таварыства «Ружаны-Агра» плануе пабудаваць ля вёскі Магілёўцы за пяць кіламетраў ад мястэчка Ружаны. Аднак суседства з буйною свінафермаю падабаецца не ўсім, а галоўным чынам мясцовым жыхарам.
Сапраўды, «Ружаны-Агра» маюць у раёне 7 фермаў, у кожнай з якой утрымліваюцца 2 тысячы кароваў, а таксама свінакомплекс на 20 тысяч парсюкоў. Буйныя свінафермы асабліва моцна ўздзейнічаюць на навакольнае асяроддзе.
Нормы, якія дазваляюць будаваць шматтысячныя свінафермы, засталіся ў спадчыну ад Савецкага Саюзу – кажуць эксперты. Савецкія праектанты не задумваліся аб прыродзе і людзях.
Адказ на гэтае пытанне можа даць афіцыйная статыстыка. Сярэдні свінакомплекс у нашай краіне налічвае 20 тысяч галоваў. Паводле Праграмы развіцця агракомплексу на 2016–2020 гады, вытворчасць свініны ў Беларусі павінна вырасці на 15 адсоткаў. Зрабіць гэта ўлады збіраюцца праз пабудову двух дзясяткаў свінафермаў па 40 тысяч галоваў кожная. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя працоўныя месцы, вытворчасць з 30-адсоткаваю рэнтабельнасцю і даходы ў бюджэт рэгіёну – такія аргументы за пабудову вялікага свінакомплексу пад Ружанамі...
|
|