Майстэрства і залатыя рукі Валянціны Быкавай
01.10.2018
—
Разное
|
Да такіх адораных людзей, з-пад рук якіх выходзяць падобныя прыгажосці, адносіцца і вытворца мастацкіх вырабаў з саломкі Валянціна Рыгораўна Быкава. Ураджэнка Брагінскага раёна, пасля школы планавала паступіць у тэхнікум, але не атрымалася. Каб не губляць год, прыехала ў Хойнікі на фабрыку, дзе праводзілі навучанне адразу на рабочым месцы. За некалькі месяцаў дзяўчына асвоіла майстэрства, якім займаецца па сёння. Жанчына вырабляе дэкаратыўныя прадметы як па сваіх задумках, так і па эскізу мастака. На працягу 36 гадоў працуе гэта руплівая жанчына на фабрыцы мастацкіх вырабаў, дзе разам з такімі ж вопытнымі калегамі стварае прывабныя саламяныя сувеніры, якія таксама з'яўляюцца брэндам Хойніцкага раёна (атрымалі прыз глядацкіх сімпатый). Алеся ЯЧЫЧЭНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На асобныя рэчы можна глядзець бясконца, у тым ліку на тое, як шпарка і спраўна з залатой саломкі выплятаюць такія ж залатыя рукі цудоўныя і неверагодныя рэчы –... |
|