Дзевяць жыццяў у 2018-м
01.10.2018
—
Разное
|
Сёлета на Гомельшчыне колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей павялічылася. Многія скончыліся трагедыяй. Так, з пачатку 2018 года загінула дзевяць дзяцей (летась – 4). Апошні выпадак адбыўся 25 верасня ў Рагачоўскім раёне, дзе на пажары загінуў трохгадовы хлопчык. Высветлена, што дзіця было адно дома. Бацька быў на працы, а маці суправаджала старэйшых дзяцей у школу. Дзеці не ўсведамляюць небяспеку, таму часцяком няшчасныя выпадкі адбываюцца менавіта з імі. Так, абавязак бацькоў па абароне правоў і інтарэсаў дзяцей замацаваны ў артыкуле 73 Кодэкса аб шлюбе і сям’і. Бацькі з’яўляюцца законнымі прадстаўнікамі сваіх непаўналетніх дзяцей і выступаюць у абарону іх правоў і законных інтарэсаў у адносінах з любымі асобамі і арганізацыямі, у тым ліку ў судах, без спецыяльных паўнамоцтваў. Бацькам неабходна памятаць, што за пакіданне дзіцяці ў небяспечных умовах прадугледжана крымінальная адказнасць адпаведна артыкулу 159 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Згодна з гэтым артыкулам прадугледжана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў. Хочацца нагадаць бацькам, што захоўваць запалкі і запальнічкі трэба ў недасягальным для дзяцей месцы. Навучыце дзяцей паведамляць вам пра выпадкова знойдзеныя запалкі. Калі дзіця праяўляе цікавасць да агню, гуляе з агнём, то патлумачце спакойна і цвёрда, што з ім трэба быць асцярожным. Паведаміце таксама, што ў час пажару нельга хавацца, а трэба хутка выбягаць на вуліцу ці балкон і клікаць дапамогу. Беражыце сябе і сваіх блізкіх! Не пакідайце дзяцей без нагляду! Падрыхтавала І. Гіленка, па матэрыялах РАНС. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета на Гомельшчыне колькасць няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей павялічылася. Многія скончыліся трагедыяй. Так, з пачатку 2018 года загінула дзевяць дзяцей...
|
|