С областных «Дожинок» шумилинская делегация вернулась с «Кировцем»
01.10.2018
—
Разное
|
У мінулую пятніцу дэлегацыя Шумілінскага раёна на чале з выконваючым абавязкі старшыні райвыканкама Алегам Быкавым прыняла ўдзел у абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў сяла “Дажынкі-2018”, які праходзіў у Верхнядзвінску. Шумілінцы прыехалі адтуль не з пустымі рукамі, а прывезлі сертыфікат і ключы ад трактара “Кіравец”.
Хаця пачыналася ўсё не вельмі радасна. Верхнядзвінск сустрэў гасцей заліўным дажджом і моцным ветрам, які літаральна зносіў палаткі. Так што многім “пашчасціла” вымакнуць у нітку. Але бліжэй да абеду распагодзілася, выглянула сонейка, і вуліцы пачалі напаўняцца народам і святочным настроем.
Праграма абласных дажынак сапраўды была дужа насычанай, нават не было магчымасці трапіць на ўсё, што адбывалася ў горадзе. Наша ж дэлегацыя пабывала на выставе ўзораў сельскагаспадарчай тэхнікі, выставе рэтрааўтамабіляў, пабачыла паказальныя выступленні па баявой і агнявой падрыхтоўцы ваеннаслужачых 103-й асобнай мабільнай гвардзейскай паветранай дэсантнай брыгады.
Не змаглі прапусціць мы і маляўнічую водную феерыю, якую правялі на Заходняй Дзвіне супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Паспелі зазірнуць на інтэрактыўныя пляцоўкі ДАІ і дэсантнікаў, паспытаць нацыянальныя стравы і напоі на этнападворках, дзе сваю кухню прадстаўлялі Беларусь, Расія і Латвія.
Афіцыйная частка свята па традыцыі складалася з урачыстага шэсця ўдзельнікаў “Дажынак”, цырымоніі ўручэння прэмій пераможцам спаборніцтваў і канцэрта.
На галоўнай плошчы Верхнядзвінска старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай Шарснёў вітаў удзельнікаў абласнога свята, дзякаваў за нястомную працу, за важкі каравай.
“Сёння мы выказваем словы вялікай удзячнасці ўсім, хто абраў сваёй прафесіяй самую неабходную для чалавецтва працу, – падкрэсліў М. М. Шарснёў. – Гэтая ўрачыстасць – своеасаблівы гімн хлебу, даніна прызнання заслуг тых, хто яго вырошчвае і ўбірае. Тут пануе асаблівая атмасфера, якая прасякнута глыбокай павагай і ўдзячнасцю ўсіх жыхароў рэгіёна да нашых земляробаў. Бо толькі хлебаробы ведаюць сапраўдны кошт укладзенай у зямлю працы”. Нягледзячы на складанае надвор’е, сёлета, зазначыў Мікалай Мікалаевіч, на Віцебшчыне сабралі 756 тысяч тон зерня, рэгіён першым у краіне выканаў дзяржаўны заказ па яго пастаўцы. Кіраўнік вобласці ўручыў дыпломы і прэміі лепшым камбайнерам, вадзіцелям, аграномам, трактарыстам. Некаторым гаспадаркам і ўстановам падарылі трактары Belarus-82, аўтамабілі Lada-21214, іншую тэхніку. Удзел у «Дажынках» прымала не толькі дэлегацыя нашага раёна. Шуміліншчына была прадстаўлена на выставачным праекце “Віцебшчына ў мініяцюры”, што ладзіўся ў Верхнядзвінскай ДЮСШ, працай “Палац Грабніцкіх у Обалі”, а таксама на выставе-конкурсе “Дажыначны сноп”, выставе “Каравай-2018”, якія праходзілі ў Верхнядзвінскім раённым цэнтры культуры.
Наша шумілінская прыгажуня Таццяна Пясецкая, між іншым, спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, брала ўдзел у святочным канцэрце і выставе “Дажыначны сноп”. Акрамя гэтага, нашы хлопцы паспыталі свае сілы ў абласным спаборніцтве па рускім жыме штангі.
Верхнядзвінск перадаў эстафету “Дажынак” яшчэ аднаму заходняму рэгіёну Віцебшчыны – Браславу. А ў 2020 годзе свята працаўнікоў сяла прыме абласная сталіца – Віцебск.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №76 ад 02.10.2018 г.
Дэлегацыя Шумілінскага раёна.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дэлегацыя Шумілінскага раёна. З “Дажынак” прывезлі “Кіравец” У мінулую пятніцу дэлегацыя Шумілінскага раёна на чале з выконваючым абавязкі старшыні...
|
|