4 кастрычніка ў 19.00 запрашаем на прэм’ерны паказ візуальнага спектакля без слоў “БОСКІ АДБІТАК”
01.10.2018 22:58
—
Разное
|
Брэсцкі тэатр лялек працягвае свой шлях у накірунку сучаснага мастацтва. Абраная канцэпцыя – гэта смелае змяшэнне жанраў, відаў і поліфанічнасці форм. Пошук новай мовы для дыялогу з гледачом. “Боскі адбітак” – візуальнае даследаванне, якое існуе на мяжы перфарматыўнасці, тэатра аб’екта і пластыкі. У цэнтры ўвагі – чалавек і спрадвечнае самапазнанне. З шэрагу метафарычных сцэн асобнага жыцця складаецца гісторыя грамадства. У бясконцай барацьбе з атачаючым матэрыяльным светам – надзея на крупіны боскага адбітку ў чалавеке. Рэжысёр: лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі, лаўрэат Расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі “Залатая маска”Аляксандр Янушкевіч
Главная
| Новости
| Газеты
| Бизнес Инфо
| Справки
| Знакомства
| Знакомства2
| Гороскоп
| Анекдоты
|
© 2004-2020 21.by
|