У Хоцімску ўручылі падарункі людзям мудрага ўзросту. 21.by

У Хоцімску ўручылі падарункі людзям мудрага ўзросту

02.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ключавая роля бабуль і дзядуляў – гэта перадача назапашаных ведаў, паляпшэнне існавання дзяцей і ўнукаў за кошт жыццевага вопыту. Пажылы чалавек бачыў і ведае значна больш, чым яго нявопытныя нашчадкі. Павага да старэйшых не проста норма маралі, а неабходнасць.

Дзеці атрымліваюць веды старых, сталеюць, набываюць уласны вопыт, перадаюць яго дзецям, пасля чаго старэюць і аддаюць увесь атрыманы вопыт унукам. Старыя былі і застаюцца надзвычай карыснымі членамі грамадства, у іх свая біялагічная роля. Без іх свет развіваўся б у разы павольней. Непавага да старасці з боку сучаснікаў прыводзіць да дэградацыі народа і яго паслаблення.
Менавіта таму да людзей сталага ўзросту такая пашана і павага.
Вось і да Надзеі Каратыш нечакана наляцелі госці. У Дзень пажылога чалавека Надзея Федараўна, як вязень нацысцкіх лагераў, атрымала памятны падарунак, які паднеслі выдатнай жанчыне Мікалай Хучаў, намеснік старшыні райвыканкама, Алена Барадзенка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, і Аляксандр Цішчанка, кіраўнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.
Характэрна, але госці маглі і не заспець гаспадыню ў хаце, бо яна захоўвае актыўную жыццевую пазіцыю. У цяперашні час займаецца агароднымі працамі. Такое пазітыўнае стаўленне да навакольнага свету дазваляе ей і адчуваць сябе добра, і выглядаць выдатна. І гэта нягледзячы на цяжкі жыццевы вопыт, падзеі, якія і сення не забываюцца.

Уласн. інфарм.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ключавая роля бабуль і дзядуляў – гэта перадача назапашаных ведаў, паляпшэнне існавання дзяцей і ўнукаў за кошт жыццевага вопыту. Пажылы чалавек бачыў і ведае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика