Жанна Стрельцова из Бегомльской школы-интернат учит вышивке бисером. 21.by

Жанна Стрельцова из Бегомльской школы-интернат учит вышивке бисером

03.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


img_1054
Вопытны выхавальнік Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрнат Жанна Стральцова знайшла для сваіх падапечных выдатны занятак, які садзейнічае развіццю мыслення, уяўлення і ўдасканаленню маторыкі.

Жанна Пятроўна з асаблівымі дзецьмі працуе ўжо практычна 25 гадоў. За гэты час, па прызнанні выхавальніка, чаму толькі не даводзілася вучыць выхаванцаў:
– Зразумела, што зорак па вучобе дзеці з псіханеўралагічнымі дыягназамі не хапаюць, затое яны працавітыя і лю­бяць асвойваць розныя рамёствы, – зазначае Жанна Стральцова. – Са сваімі групамі спрабавалі займацца рознымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у тым ліку квілінгам, але вось ужо больш за дзесяць гадоў вышываем бісерам.
Гэты, здавалася б, звычайны занятак дае шмат карысных уменняў, якія, безумоўна, надалей вельмі спатрэбяцца ў самастойным жыцці, а таксама добра развіваюць дробную маторыку. Дзеці на занятках у Жанны Пятроўны вучацца падбіраць бісер па колеры, лічыць клеткі, каб не збіцца са схемы. Яны ўмеюць трымаць іголку ў руках, а значыць бу­дуць умець самастойна рамантаваць адзенне.
Ёсць у карцін з бісеру і яшчэ адно прызначэнне – эстэтычна-практычнае. Па-першае, вельмі прыгожа, калі на белай ці рознакаляровай канве рассыпаюцца ў мудрагелісты ўзор, сюжэт ці любімага казачнага персанажа бліскучыя бісерынкі. А па-другое, такія карціны маюць доўгі тэрмін службы, не губляюць колеру пад уздзеяннем сонечных прамянёў і з’яўляюцца выдатным падарункам з пазнакай “hand made”.
…У залітым сонцам пакоі, за шырокім сталом, схіліўшыся над белай і каляровай канвой, пасапваючы носікамі, працуюць дзеці. У хлопчыкаў і дзяўчынак аднолькава ўдала атрымліваецца займацца творчай справай. Шывок за шыўком яны ствараюць хто першую, а хто і чарговую карціны, перабіраючы маленькімі пальчыкамі бісерынкі ў скрыначках. Раз-пораз над кожным вучнем схіляецца Жанна Стральцова: дапамагае схаваць вузельчык, падабраць колер малюнка, дае парады і абавязкова хваліць за стараннасць. Потым разам яны будуць афармляць работы ў драўляныя рамкі, якія таксама вырабляюць у школе. Самыя-самыя з карцін павесяць у пакоі групы, якая для дзяцей, што знаходзяцца пад апекай дзяржавы, увасабляе хатні дзіцячы пакой. А значыць, ён павінен быць не толькі прыгожым, яркім, але і па-сямейнаму ўтульным.
Школу-інтэрнат у Бягомлі наведвае шмат добрых людзей, для якіх дабрачыннасць не проста гучнае слова, а таму на сценах пакоя ёсць месца і для такіх сумесных здымкаў. Дарэчы, Жанна Пятроўна, добра разумеючы той факт, што сямейны альбом маюць толькі адзінкі выхаванцаў, якія хоць штосьці ведаюць пра сваіх родных, з году ў год з аскепкаў падзей лепіць “сямейны” альбом групы, каб у кожнага, хто выпускаецца з дзяржаўнай установы, заставалася адчуванне, што дом у яго ёсць. Праўда, не асобны, а адзін на ўсю вялікую вучнёўскую сям’ю, дзе самыя блізкія людзі – гэта настаўнікі і выхавальнікі, для якіх галоўная задача такая ж, як і ва ўсіх баць­коў, – адаптаваць дзяцей да самастойнага жыцця.
Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вопытны выхавальнік Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрнат Жанна Стральцова знайшла для сваіх падапечных выдатны занятак, які садзейнічае развіццю мыслення,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика