На выходных у Беларусі чакаецца пацяпленне. 21.by

На выходных у Беларусі чакаецца пацяпленне

05.10.2018 20:52 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота: pixabay.com

У суботу, 6 кастрычніка, ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
 
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па поўначы краіны пройдуць невялікія дажджы. Вецер паўднёва-заходні ўмераны, часам парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы прагназуецца +4...+10, удзень яна падымецца да 14-20 градусаў цяпла.

У нядзелю, 7 кастрычніка, ўначы будзе без ападкаў, удзень у асобных раёнах (пераважна па паўночным захадзе краіны) пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні, паўднёвы ўмераны, часам парывісты. 
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 4 да 10 градусаў цяпла, удзень прагназуецца +14...+20, па поўдні — да 22 вышэй за нуль.

У панядзелак, 8 кастрычніка, уначы і зранку месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём будзе пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-заходні з пераходам на паўночны ўмераны, уначы парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы чакаецца +3...+10. Удзень прагназуецца ад 8 градусаў цяпла па поўначы да 17 вышэй за нуль па паўднёвым усходзе.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фота: pixabay.com У суботу, 6 кастрычніка, ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.   Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па поўначы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика