Выехаць на месца і разабрацца. 21.by

Выехаць на месца і разабрацца

15.10.2018 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Такія даручэнні часцяком атрымліваюць кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый для разгляду зваротаў грамадзян пры правядзенні старшынёй раённага выканаўчага камітэта Дзмітрыем Бачковым “прамых тэлефонных ліній”. А правозяцца яны два разы на месяц.
На чарговую “прамую лінію” паступіла 9 зваротаў. Так, адна з заяўнікоў, якая пражывае ў інтэрнаце (мікрараён Сож, 23-а), цікавілася, калі будзе зніжана арэндная плата за карыстанне жылым памяшканнем, маўляў, не хапае сродкаў, каб аплаціць усе паслугі. Рэзалюцыя на звароце: вывучыць матэрыяльнае становішча гэтай сям’і і магчымасць аказання ёй адраснай сацыяльнай дапамогі.
Паскорыць вырашэнне пытання па абуладкаванні часовага вулічнага асвятлення ў раёне пасёлка Дэпо папрасілі мясцовыя жыхары: на двары ўжо пачынае рана цямнець, а да работ яшчэ не прыступалі.
Было ўзнята пытанне адсутнасці вулічнага асвятлення паміж дамамі № 4 і № 55 па вуліцы Савецкая, а таксама дрэннага стану дарогі да агратэхнічнага каледжа ў гэтай частцы горада.
Не задавальняе жыхароў вуліцы Куйбышава якасць выкананых УКВП “Камунальнік” работ па частковай падсыпцы і грэй­дзіраванні дарогі. Аб гэтым яны і паведамілі старшыні райвыканкама. Па пытанні рамонту дарогі, замены агароджы і абкоскі травы атрымалі растлумачэнні жыхары вуліцы Маладзёжная.
Паступілі звароты аб падтапленні агарода ў час дажджоў (вуліца Алейная); падцяканні ў пад’ездзе ў непагадзь (вул. Артылерыйская,3); выдаленні аварыйных дрэваў, гарачым водазабеспячэнні і іншыя. Усе яны будуць разгледжаны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Т. Лістапад.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такія даручэнні часцяком атрымліваюць кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый для разгляду зваротаў грамадзян пры правядзенні старшынёй раённага выканаўчага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика