Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў раёне ў чацвер, 18 кастрычніка на тэму: “Традыцыі беларускага народа: шлях праз стагоддзі. Захаванне і развіццё нацыянальнай культуры ў Рэспубліцы Беларусь”. Будуць таксама абмеркаваны пытанні: “Праблемы вытворчага траўматызму і аховы працы ў Магілёўскай вобласці”; “Папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у асенне-зімовы перыяд. Рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам!»”.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства.